Ярмоленка і Шчытоў сябруюць сем'ямі больш за паўстагоддзя. Фота: кадр відэа

Ярмоленка і Шчытоў сябруюць сем'ямі больш за паўстагоддзя. Фота: кадр відэа

Анатоль Шчытоў быў адным з першых музыкаў «Сяброў». А праз гады некалі бас-гітарыст і бэк-вакаліст у папулярным беларускім ВІА стаў іканапісцам і ўвайшоў у Саюз мастакоў Расіі. Вядома, што Шчытоў стварае разьбяныя абразы. Разьбой па дрэве ён заняўся яшчэ ў 1979 годзе, а на рахунку Анатоля больш за 300 работ. Яго арыенцірам у творчасці стаў вядомы скульптар Сяргей Канёнкаў.

Разьбяныя іконы Анатоля Шчытова і яго сям'і. Фота: кадр відэа

Разьбяныя іконы Анатоля Шчытова і яго сям'і. Фота: кадр відэа

Музыка быў у эфіры тэлеканала «Звезда», як піша «Камсамольская праўда». У тэлеэфіры Шчытоў распавёў, што ва ўласнай майстэрні працуе не толькі ён, але і яго дзеці. А яшчэ Анатоль падзяліўся тым, як прыйшоў да гэтай творчасці. Падчас гастроляў «Сяброў» у Краснадары Ярмоленка запрасіў Шчытова ў нумар і паказаў толькі што набыты абраз.

«На ложку стаяў прыхінуты да сцяны абраз. На мяне гэта зрабіла такое ўражанне велізарнае, што я стаяў на каленях (ложак нізкі) каля гадзіны. Я стаяў, глядзеў — для мяне гэта было проста чароўна», — падзяліўся Шчытоў.

Абразы сямейнай майстэрні Анатоля Шчытова захоўваюцца ў музеях і храмах. Фота: кадр відэа

Абразы сямейнай майстэрні Анатоля Шчытова захоўваюцца ў музеях і храмах. Фота: кадр відэа

Таксама ён расказаў, што па вяртанні з гастроляў выразаў маленькую фігурку з дрэва, якую падарыў свайму цёзцы — Ярмоленку. Гэта быў дэбют Шчытова ў мастацтве. Цяпер жа, кажа ён, працы яго сямейнай майстэрні знаходзяцца ў музеях, цэрквах, манастырах і прыватных калекцыях. Але гэта яшчэ не ўсё.

— Два абразы ў нас міраточаць. Гэта кажа пра тое, што Бог дакрануўся да таго, што мы робім, — падзяліўся музыка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?