Абстраляная лодка ў Херсонскай вобласці, на якой эвакуявалі людзей. Фота: Нацпаліцыя Украіны
Пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
«Праз абстрэл лодкі, на якой эвакуяваліся людзі з левага берага, пацярпелі трынаццаць чалавек. Трое мірных загінулі, яшчэ дзесяць атрымалі раненні, сярод іх двое праваахоўнікаў.
Абстраляная лодка ў Херсонскай вобласці, на якой эвакуявалі людзей. Фота: Нацпаліцыя Украіны
74-гадовы мужчына, калі вораг адкрыў агонь, уласным целам прыкрыў жанчыну. Рускія расстралялі яго ў спіну. Ад атрыманых раненняў ён загінуў, лекары не паспелі яму дапамагчы…» — напісаў Пракудзін.
Чытайце таксама:
Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць
«Патокі вады нясуць целы загінулых жывёл». Украінскі палітык апісвае сітуацыю на Херсоншчыне





