У матчы Лігі чэмпіёнаў супраць партугальскага «Спортынга» ў сакавіку мінулага года Скот Карсан адстаяў на нуль. Фота з яго старонкі ў інстаграме
У 2005 годзе Карсан быў у складзе «Ліверпуля» (першым нумарам у варотах быў паляк Ежы Дудэк). Скот згуляў толькі адзін матч у Лізе чэмпіёнаў у тым сезоне: у чвэрцьфінале супраць «Ювентуса» (2:1). Наогул за «Ліверпуль» да 2008 года на яго рахунку ва ўсіх турнірах было чатыры гульні.
Затым у кар'еры Карсана былі «Чарльтан», «Астан Віла», «Дэрбі Каўнці», «Уіган», «Вэст Бромвіч» і нават турэцкі «Бурсаспор». Таксама чатыры матчы ён гуляў за зборную Англіі.
У 2019-м ён вярнуўся ў «Манчэстэр Сіці». Але за ўвесь час правёў за клуб чатыры паядынкі ва ўсіх турнірах. У сезоне 2022-2023 ён наогул быў трэцім галкіперам у клубе: асноўны брамнік — бразілец Эдэрсан, а другі нумар, які страхуе Эдэрсана перадусім у кубкавых матчах, — немец Штэфан Артэга.
Тым не менш 9 сакавіка 2022 года Скот Карсан выйшаў на поле на 73-й хвіліне ў другім тайме Лігі чэмпіёнаў у чвэрцьфінале супраць лісабонскага «Спортынга» і не прапусціў.
Учора «Манчэстэр Сіці» выйграў Лігу чэмпіёнаў, ён перамог у фінале міланскі «Інтэр» з лікам 1:0 і ўпершыню заваяваў галоўны клубны трафей Еўропы.
Карсан быў у заяўцы на матч, але на поле, натуральна, не выйшаў.
Чытайце таксама:
«Манчэстэр Сіці» ўпершыню выйграў Лігу чэмпіёнаў
Гвардыёла стаў першым у гісторыі трэнерам з двума трэбламі
Беларус выйграў чэмпіянат Венгрыі па гандболе. Прычым стаў галоўнай зоркай у вырашальным матчы





