The Crowded Room 2023

Том Холанд у фільме «Перапоўнены пакой». Фота: Apple TV+

Зацягнуты, гэты серыял з дзесяці эпізодаў не мае драматычнай вагі, неабходнай для апраўдання яго працягласці. А ў яго аповедзе няма імпульсу, з-за якога за ім было б цікава сачыць. Пры гэтым у якасці асновы ўзятая сапраўды вартая ўвагі, трагічная гісторыя пра маладога чалавека, які змагаўся за сваё псіхічнае здароўе.

Ёсць у яго гісторыі і тэма таго, як сістэма сацыяльнай абароны ўвесь час падводзіць уразлівыя групы дзяцей, псіхічна хворых, партнёраў, якія цярпяць гвалт.

«Перапоўнены пакой» натхнёны навукова-папулярнай кнігай Дэніэла Кіза 1981 года «Шматлікі розум Білі Мілігана», заснаванай на рэальных падзеях. Хоць рэальны персанаж рамана цалкам адрозніваецца ад героя серыяла Дэні, крытычная сувязь паміж імі двума палягае ў тым, што яны абодва пакутуюць ад дысацыятыўнага расстройства асобы і ім абодвум даводзіцца даказваць, што іх дыягназ сапраўдны, у судзе.

Серыял пачынаецца сцэнай стральбы ў буйным Ракфелераўскім цэнтры, пасля якой Дэні апынаецца пад вартай у паліцэйскім упраўленні Нью-Ёрка. Там ён сустракае псіхолага, якой даручана разгадаць складанае жыццё Дэні. «Я тут толькі для таго, каб пагаварыць», — кажа яна свайму падапечнаму, і ён пачынае расказваць.

Псіхолаг працягвае серыю сеансаў з Дэні, каб зразумець складанасць яго становішча для належнай абароны ў судзе. Крытыкі адзначаюць добрую ігру абаіх акцёраў і нават кажуць, што гэты серыял мог бы лепш спрацаваць як п'еса для двух чалавек без грандыёзных эпізодаў у іншых краінах і меладраматычных сцэн.

The Crowded Room 2023

Сцэна з фільма «Перапоўнены пакой». Фота: Apple TV+

Але тэрапеўтычны дыялог увесь час вяртаецца ў плоскасць успамінаў, якія малююць перад намі іншую лінію — гісторыю сталення падлетка ў 1970-я гады. Многія сцэны і дыялогі ў гэтай лініі выглядаюць даволі банальнымі (тыпу «я не быў вельмі папулярным дзіцем у школе») — як быццам яны былі вырваныя з любой сучаснай гісторыі пра падлеткаў.

Усё гэта разбаўлена наборам галівудскіх клішэ пра траўмы псіхічнага здароўя, выкліканыя складанымі адносінамі маці з былым мужам, уладнымі паводзінамі маці, дзіцячымі істэрыкамі. Гэтыя праблемы падаюцца без нюансаў, павярхоўна.

Кінакрытыкі адзначаюць старанні і пераканаўчую ігру выканаўцы галоўнай ролі Тома Холанда, раней вядомага па ролі Чалавека-павука, бо акцёр робіць усё, каб трымаць увагу гледача. Але, магчыма, гэта адзіная прычына, каб глядзець «Перапоўнены пакой».

Больш пра кіно:

На экранах — «Русалачка». Ці ўдалося сучаснае пераасэнсаванне?

«Анатомія падзення»: фільм-пераможца Канскага кінафестывалю даследуе жыццё пары, у якім не ўсё так адназначна

«Апалае лісце»: Акі Каўрысмякі зноў на вялікім экране, і гэтае вяртанне — падарунак для гледачоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?