Франак і Зося жывуць у свайго дзядзькі — навукоўца, які спрабуе стварыць машыну часу. У выніку аднаго з эксперыментаў машына парушае сувязь часоў, і людзі пачынаюць забываць сваё мінулае.

Каб выратаваць свет, Франак і Зося павінны патрапіць у 10 розных стагоддзяў беларускай гісторыі. Ім трэба сабраць разам часткі Прызмы Часу, каб дзядзька Бронюсь спыніў катастрофу.

Ім дапамагае разумны сабачка Бадзі і рыцар Адам, які вартуе Прастору-Паміж-Часам.

«Бэйбус» — беларускамоўны канал для дзетак, які ўвайшоў у праграму Youtube Kids. Трапіць туды складана, але гэты пачэсны статус дапамагае пашырэнню беларускамоўнага кантэнту.

На канале «Бэйбус» можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам, праграму для дзяцей «Вясёлы садок», коміксы ад «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0