«У XVI—XVII стагоддзях яно было характэрна для вышэйшых слаёў. Напрыклад, аўтар карты Полацкага Княства часоў Стэфана Баторыя (першай вайсковай карты ў Рэчы Паспалітай) Станіслаў Пахаловіч пазней стаў Пахалавецкім. А выбітны картограф Радзівілаў сярэдзіны XVII стагоддзя Юзаф Нарановіч стаў Наронскім.

Да канца XVIII стагоддзя гэтая мода ахапіла шырокія слаі дробнай шляхты.

Сярод такіх прыкладаў я знайшоў, імаверна, аднаго з продкаў маёй жонкі. У двух квітах за адзін і той жа 1778 год ён названы і Jerzy Babkiewicz, і Jerzy Babkowski.

Цікава, што ў вопісе да справы Jerzy Babkiewicz-Babkowski быў названы ажно komisarzem. Але на паверку ён аказаўся kominiarzem, ці трубачыстам. Калі паеду з дзецьмі наступны раз у Нясвіжскі замак, абавязкова распавяду ім, што іх далёкі продак 200 гадоў таму коміны ў замку чысціў», — усміхаецца навуковец.

Чытайце таксама:

«На заднім фоне — хаты, крытыя саломай або дранкай». Знаўца старажытных ікон расказала, як у іх спалучалася кананічнае і народнае

Выявілася, што саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч — родзіч аднаго з айцоў БНР

У палацы першага беларускага арнітолага будзе музей. З пастаўскай рэзідэнцыі Тызенгаўзаў нарэшце з'едзе бальніца

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0