Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Фота: «Наша Ніва»

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Фота: «Наша Ніва»

20 чэрвеня выданне Portal Samorzadowy і іншыя польскія медыя паведамілі, што ў Польшчы была прынята папраўка да Закона аб дзяржаўнай службе, якая прадугледжвае люстрацыю ўсіх дзейных дзяржслужачых па прыкмеце супрацоўніцтва з савецкімі спецслужбамі ў гады Польскай Народнай Рэспублікі.

Гэта папраўка была падпісаная прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам яшчэ 14 чэрвеня і прадугледжвае звальненне ўсіх «чырвоных» чыноўнікаў (асабліва тых, што нарадзіліся да 1 жніўня 1972 года) разам з пазбаўленнем іх права займаць якія-небудзь дзяржаўныя пасады.

«Усе цяперашнія польскія дзяржслужачыя, якія ў перыяд з 22 ліпеня 1944-га па 31 ліпеня 1990 года падчас існавання Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР) маглі супрацоўнічаць ці працаваць на савецкія спецслужбы, павінны падаць люстрацыйную дэкларацыю цягам 30 дзён пасля ўступлення ў законную сілу адпаведнай папраўкі. 

Гэта дэкларацыя прадугледжвае добраахвотную перадачу звестак аб сваім супрацоўніцтве або працы ў органах бяспекі ПНР і СССР, пасля падачы якіх на працягу 15 дзён працоўныя адносіны з чыноўнікам будуць скасаваныя. Тое ж самае чакае і тых дзяржслужачых, якія не пададуць адпаведных звестак да заканчэння тэрміну», — гаворыцца ў папраўцы да Закона аб дзяржслужбе, якую нядаўна падпісаў прэзідэнт Польшчы.

Калі ж чыноўнік вырашыць утаіць факты свайго супрацоўніцтва або працы на савецкія спецслужбы, то, згодна з папраўкай, яго будуць 5 месяцаў правяраць у Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы. У выпадку пацвярджэння супрацоўніцтва чыноўніка чакае такое ж імгненнае звальненне разам з пазбаўленнем права займаць любыя дзяржаўныя пасады.

Гэта папраўка, на думку Анджэя Дуды і польскіх парламентарыяў, дапаможа значна «дэбюракратызаваць і абараніць» увесь дзяржапарат Польшчы. Яна набудзе законную моц праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Паводле падлікаў польскіх медыя, новая папраўка пазбавіць працы каля 40 тысяч чыноўнікаў па ўсёй Польшчы.

Чытайце таксама:

З 1 ліпеня Польшча адмяняе стан эпідэмічнай пагрозы, гэта мае значэнне для многіх беларусаў

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што яго краіна будзе змагацца за вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў

Ціханоўская не выключае, што папросіць дапамогі асабіста ў Зяленскага ў ваенным вызваленні Беларусі

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?