Наталля Качанава. Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Наталля Качанава. Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Старшыня Савета Рэспублікі наведала сёння Брэст, дзе сустрэлася з актывам, у тым ліку з прадстаўніцамі Беларускага саюза жанчын.

«Ведаю я, ведаю, што прадстаўніцы БСЖ будуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі, можа, хтосьці з вас будзе балатавацца ў дэпутаты. Трэба, каб туды прыйшлі актыўныя, са сваёй жыццёвай пазіцыяй, каб казалі гучна, каб жаночы голас быў чутны!

І мне часам хочацца ўстаць і крычаць: Не чапайце нас! Дайце нам жыць. Што вы да нас чапляецеся? Што трэба ад нас?» — цытуе словы Качанавай тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.

Таксама яна закранула пытанне дапамогі маладым сем'ям пры адказе на пытанне: «Ці можна пашырыць катэгорыю грамадзян, якія могуць разлічваць на дзяржпадтрымку ў будаўніцтве жылля, напрыклад, для маладых сем'яў?»

«Мы думаем, як гэта зрабіць. Цяпер дзяржава пайшла па шляху будаўніцтва арэнднага жылля. І цяпер яго будуецца ў разы больш, чым раней. Мы шукаем правільныя шляхі вырашэння гэтага пытання. Важна прымаць правільныя, пралічаныя рашэнні», — адказала на пытанне старшыня Савета Рэспублікі.

Таксама Наталля Качанава вярнулася да падзей 2020 года.

«Я заўсёды выразна разумела, і ў 2020 годзе, і раней: наш прэзідэнт зможа ўтрымаць краіну. Гэты чалавек, як гаспадар, перажывае за ўсё: і за сельскую гаспадарку, і за прамысловасць, і за сацыяльную сферу.

Ён заўсёды патрабуе ад нас справядлівасці, і мы павінны зрабіць усё, каб не падвесці свайго лідара. На ім вельмі шмат трымаецца, паверце.

Тое, што сёння мы жывём у мірнай краіне, — гэта яго заслуга», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Наталля Качанава зноў наведала мінскі «Мотавелазавод» і дала некалькі цэнных указанняў

Наталля Качанава: Эканоміка перадусім

Наталля Качанава расказала пра любімыя кнігі

Клас
4
Панылы сорам
48
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
19