«Усе разумныя людзі разумелі, што Расійская Федэрацыя збудаваная на лжы, карупцыі і беззаконні, — заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях бяспекі і абароны. — Мы назіраем пачатак актыўнай фазы гэтага працэсу. Мы не ведаем, што будзе заўтра».

«Прарасійскі шлях, па якім нас вёў Лукашэнка ўсе гэтыя гады, завёў нас у тупік», — заявіў падпалкоўнік Сахашчык.

«І мы павінны вырашаць, што рабіць далей, і вырашаць хутка, бо або мы выкарыстаем гэты гістарычны шанец і станем паспяховай еўрапейскай краінай, або мы згубім усё, і сама назва Рэспубліка Беларусь застанецца толькі ў кніжках. Я хачу найперш звярнуцца да беларускіх вайскоўцаў. Нам няма на каго разлічваць. Але мы з вамі, аб’яднаўшыся, дакладна справімся. Давайце з’яднаем нацыю, уратуем радзіму, усё астатняе — пасля».

«Вайскоўцы 38-й дэсантнай брыгады і іншых вайсковых часцей, настройцеся на нашу хвалю і заставайцеся на сувязі. Мы пераможам!» — закончыў ён свой зварот.

Клас
63
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0