Фота: Contributor Getty Images

Фота: Contributor Getty Images

Паводле версіі Лукашэнкі, звязаў з Прыгожыным яго расійскі генерал, намеснік міністра абароны Расіі Яўкураў. 

«У 11.00 ён імгненна зняў трубку. То-бок Яўкураў яго паклікаў, аддаў яму тэлефон: «Вось, прэзідэнт Беларусі тэлефануе, ці будзеш размаўляць?» — «З Аляксандрам Рыгоравічам буду». Я чую іх размову. Узяў трубку. 

Размова — эйфарыя. У Яўгена поўная эйфарыя. Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна. Слоў мацерных (я потым ужо прааналізаваў) было ў 10 разоў больш, чым нармальнай лексікі. Ён, вядома, папрасіў прабачэння і пачаў мне мацернымі словамі расказваць».

«У такім падвешаным стане» дыялог вёўся і далей. Лукашэнка нібыта запэўніваў Прыгожына, што ні Шайгу, ні Герасімава яму не аддадуць, Пуцін не той чалавек. І сам ён «з табой не тое што сустракацца — па тэлефоне размаўляць не будзе ў сілу гэтай абстаноўкі». Прыгожын, вядома, не пагаджаўся, гаварыў пра справядлівасць і настойваў на неабходнасці ісці на Маскву. А Лукашэнка палохаў, што «на паўдарозе цябе проста як блыху раздушаць». Але Прыгожын казаў «не» — «такая вось эйфарыя».

Паводле Лукашэнкі, ён доўга так пераконваў Прыгожына, а ўрэшце сказаў пра сваю брыгаду, «падрыхтаваную да перакідання ў Маскву». Маўляў, «мы як у 41-м, мы будзем абараняць Маскву. Таму што гэтая сітуацыя не толькі ў Расіі».

«Гэта і не толькі таму, што гэта вось наша Айчына. А таму што, не дай бог, вось гэтая смута пайшла б па ўсёй Расіі, а перадумовы для гэтага былі каласальныя, наступнымі былі мы», — нібыта так сказаў Лукашэнка Прыгожыну, і гэта на яго падзейнічала.

Чытайце таксама:

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

«Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім». Лукашэнка патлумачыў, як збіраецца выкарыстоўваць «вагнераўцаў»

Лукашэнка заявіў, што полк Каліноўскага збіраўся ісці на Беларусь

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
48
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
9