Фота: newauction.ru

Фота: newauction.ru

Як расказаў нямецкім праваахоўнікам 30-гадовы жыхар раёна Хільдэсхайм, у суботу 24 чэрвеня каля 11:00—11:30 ён ехаў па трасе і заўважыў на ўзбочыне сям'ю, якая стаяла побач з двума легкавымі аўтамабілямі. Мужчына з групы рабіў знакі, прыцягваючы ўвагу, таму кіроўца спыніў свой аўтамабіль.

Як распавёў яму невядомы, сям'я вярталася ў Балгарыю, але ў яе скончыліся грошы на паліва, таму спагадлівы немец вырашыў дапамагчы людзям і даў мужчыну 150 еўра наяўнымі. У абмен жа ён атрымаў банкноту наміналам 500 беларускіх рублёў.

Гэтая банкнота была з тых, што выйшлі з ужытку ў выніку грашовай рэформы, праведзенай у Беларусі ў ліпені 2016 года. Сёння яе цана пры абмене ў Нацыянальным банку складае ўсяго толькі 5 капеек.

Падмануты немец апісаў мужчыну, які прасіў дапамагчы: у таго цёмныя валасы, белая кашуля, барада, спартыўны целасклад. Яго суправаджалі яшчэ адзін мужчына, жанчына і дзіця. Машыны, побач з якімі яны стаялі, як мяркуецца, — серабрысты Mercedes і сіні BMW. Праваахоўнікі вядуць расследаванне. 

Чытайце таксама:

Porsche знёс слуп у Мінску ФОТАФАКТ

У Шклове пяцігадовая дзяўчынка атруцілася бабуліным клафелінам

У Нараўлянскім раёне за адну ноч знікла 13 каналізацыйных люкаў. Каб злавіць зламыснікаў, міліцыя правярнула цэлую аперацыю

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12