Фота: фэйсбук Міжнароднага біенале плаката ў Варшаве.

Фота: фэйсбук Міжнароднага біенале плаката ў Варшаве.

Журы пракаментавала сваё рашэнне наступным чынам:

«Уладзімір Цэслер з Кіпра [атрымлівае ўзнагароду] за плакат «Беларускі арнамент» за, здавалася б, нявінную выяву традыцыйнага майстэрства, якая змяшчае трывожнае схаванае паведамленне».

Нагадаем, што Уладзімір Цэслер быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў 2020 годзе праз пагрозу пераследу. Майстэрня вядомага дызайнера ў тым жа годзе была разгромленая сілавікамі. Сёння мастак жыве на Кіпры, а яго творы выстаўляюцца па ўсім свеце.

Біенале плакатаў у Варшаве ладзіцца з 1966 года. Ідэя агляду такога кшталту, у цэнтры якога — мастацтва плаката, узнікла сярод польскіх графікаў і была непасрэдна ініцыявана Эрыкам Ліпіньскім. З 1990 года прафесар Лех Маеўскі (цяпер прэзідэнт Міжнароднага біенале плаката) займаецца фестывалем. Пасля 1994 года біенале праходзіў у Музеі плаката ў Вілянуве, каб у 2018 годзе нарэшце вярнуцца на радзіму — у Акадэмію прыгожых мастацтваў. Агляд плакатаў — адна з самых вядомых культурніцкіх падзей у Еўропе.

Цырымонія адкрыцця біенале адбылася 24 чэрвеня. Працаваць фестываль будзе да верасня 2023 года.

Урачыстае адкрыццё 28-га Міжнароднага біенале плаката ў Варшаве. Палац Чапскіх. Фота: Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Урачыстае адкрыццё 28-га Міжнароднага біенале плаката ў Варшаве. Палац Чапскіх. Фота: Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Чытайце таксама:

Цэслер згадвае Гарбачова: Просты чалавек, піў водку, быў рамантыкам

Цэслер падзяліўся, якую з уласных прац лічыць найбольш эмацыйна складанай

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0