Фота: МНС

Фота: МНС

Як высветлілася, у гэты дзень сям'я смажыла шашлыкі. Потым яны пайшлі ў дом вячэраць. Хлопчык, скарыстаўшыся занятасцю бацькоў, вярнуўся да мангала і вырашыў распаліць яго самастойна, як паведамляе МНС.

Дровы ад запалак ніяк не хацелі загарацца і тады дзіця, узяўшы ключы ад гаража, пераліла з каністры бензін у пластыкавую бутэльку.

Пры распальванні мангала пары бензіну трапілі на рукі і вопратку. Варта было яму толькі ўзяць запалкі, як успыхнула полымя і дзіця атрымала апёкі.

Ратавальнікі задаюцца пытаннем, як дзевяцігадовае дзіця магло здагадацца распаліць агонь з дапамогай лёгкаўзгаральнай вадкасці.

Напэўна, ён бачыў, як гэта рабілі дарослыя.

Чытайце таксама:

У Касцюковічах загарэўся халадзільнік, пацярпелі дзве маленькія дзяўчынкі

У ДТЗ у Смалявіцкім раёне пацярпелі пяць чалавек

У Мінску затрымалі таксіста пад наркотыкамі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1