Фота: Richard Drew / AP

Фота: Richard Drew / AP

Кампанія Twitter прыгразіла судом кампаніі Meta, якая валодае фэйсбукам і інстаграмам. Нагода — новая сацсетка Threads, якая даволі падобная да Twitter.

Як паведаміла ў чацвер вечарам выданне Semafor, юрыст Twitter Алекс Спіра ў сераду паслаў кіраўніку Meta Марку Цукербергу афіцыйны ліст, у якім абвінаваціў Meta ў «сістэматычным, зламысным і незаконным прысваенні камерцыйных таямніц і іншай інтэлектуальнай уласнасці кампаніі Twitter» пры стварэнні сеткі Threads.

«Канкурэнцыя — гэта добра, але падман — не», — напісаў уладальнік Twitter Ілан Маск у сваёй сацсетцы.

Праграма сацсеткі Threads была запушчаная ў сярэдзіне гэтага тыдня, і ў ёй зарэгістравалася ўжо каля 30 млн чалавек. Кіраўніцтва Meta першапачаткова заяўляла, што гэтая сетка будзе альтэрнатывай Twitter.

Сацсетка Threads даволі падобная да Twitter і вонкава, і па функцыянале.

Алекс Спіра ў сваім лісце, у прыватнасці, абвінавачвае Meta ў тым, што кампанія наняла дзясяткі былых супрацоўнікаў Twitter, якія да гэтага часу маюць доступ да сакрэтаў кампаніі і якія дапамаглі скапіяваць гэтую сацсетку.

Юрыст Twitter патрабуе, каб Meta неадкладна спыніла карыстацца гэтымі сакрэтамі і пагражае судом.

Прэс-сакратар Threads Эндзі Стоўн напісаў у гэтай жа сетцы, што на самай справе ў тэхнічнай камандзе Threads няма ніводнага былога работніка Twitter.

Чытайце таксама:

Meta запускае новы сэрвіс Threads — непасрэднага канкурэнта Twitter

Цукерберг апублікаваў першы за 11 гадоў маўчання твіт. І гэта іронія

Meta запусціла новы сэрвіс Threads. Шмат хто называе яго «забойцам твітара»

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1