Яўген Прыгожын і Аляксандр Лукашэнка Евгений Пригожин и Александр Лукашенко Yevgeny Prigozhin and Alexander Lukashenko

Яўгеній Прыгожын і Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP, Getty Images

На думку Ігара Стралкова, Лукашэнка, у адрозненне ад шмат якіх расійскіх палітыкаў, «яшчэ нешта цяміць». Па яго словах, Лукашэнка пабачыў магчымасць скарыстацца сітуацыяй, атрымаць нейкія палітычныя дывідэнды для сябе асабіста і для Беларусі.

«Ён не зусім дурань і выдатна разумее, што ў выпадку пачатку смуты ў Расійскай Федэрацыі Беларусь пратрымаецца на некалькі сутак даўжэй і не болей. Смута ў Расійскай Федэрацыі аўтаматычна адключыць Беларусь ад вельмі маштабнага фінансавага, сыравіннага і рэсурснага сілкавання і зробіць краіну і яго асабіста лёгкай ахвярай заходніх партнёраў».

Таму Лукашэнка, як працягвае Стралкоў, праявіў вельмі высокую ступень зацікаўленасці ў лёсе Расійскай Федэрацыі «не толькі як дойнай каровы, але і як гаранта яго асабістай бяспекі».

З другога боку, на погляд Стралкова, думаць, што Лукашэнка ўсё хутка вырашыў толькі дзякуючы свайму дыпламатычнаму таленту, наіўна. Поспех яго пасярэдніцтва залежаў не ад яго талентаў, а ад сітуацыі, якая склалася.

«Я амаль упэўнены, што Прыгожын сам шукаў кампраміс, згубіўшы падтрымку той элітнай групы, якая за ім стаяла. Ці тыя людзі, якія яго на мяцеж блаславілі, адклікалі мандат. Ці яны палічылі, што ён зайшоў вельмі далёка. Далей, чым яны дапускалі. Ці іх разлік будаваўся на тым, што, як толькі пачнецца мяцеж, Пуцін пойдзе на саступкі і адхіліць Шайгу. І на гэтым усё спыніцца.

А Пуцін не пайшоў у іх на повадзе і не стаў гэтага рабіць. Яны апынуліся ў сітуацыі, калі ісці далей — значыць уводзіць краіну ў хаос (а яны да гэтага былі не гатовыя, бо самі залежаць ад гэтай сістэмы і разам з ёй бы абрынуліся). Ці здавацца. У гэтым выпадку яны прынялі рашэнне спыніць мяцеж».

У выніку, як адзначае Стралкоў, Прыгожын застаўся без падтрымкі гэтай групы і сам не рашыўся развіваць сітуацыю. Прычына гэтага ў тым, як лічыць палітык, што ён таксама частка гэтай сістэмы і наўрад ці быў гатовы да захопу ўлады ў Маскве.

«А Лукашэнка быў у патрэбны час у патрэбным месцы, каб узгадніць кампраміс паміж дзвюма элітнымі групамі», — зрабіў выснову Стралкоў.

Чытайце яшчэ:

Нямецкая разведка праслухоўвала Прыгожына і Лукашэнку падчас бунту ў Расіі — медыя

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі 

«Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім». Лукашэнка патлумачыў, як збіраецца выкарыстоўваць «вагнераўцаў»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?