На адкрыцці мемарыяльнай шыльды Барысу Маісееву ў Магілёве. Фота: КП, з сацсетак

На адкрыцці мемарыяльнай шыльды Барысу Маісееву ў Магілёве. Фота: КП, з сацсетак

Спявак пражыў у доме па магілёўскай вуліцы Чалюскінцаў, 54 першыя чатырнаццаць гадоў свайго жыцця: з 1954-га да 1968-га.

Суседзі маці артыста Гені Барысаўны распавялі: гісторыя пра тое, што Барыс Маісееў нібыта нарадзіўся ў жаночай папраўчай калоніі (а яе артыст рэгулярна ў розных інтэрпрэтацыях распавядаў у інтэрв'ю) — не больш, чым выдумка і творчае перабольшанне, бо артыст быў па прыродзе вялікім містыфікатарам.

Былыя суседзі зоркі распавялі, што нарадзіўся ён у звычайнай радзільні, адкуль яго і прынеслі ў дом на Чалюскінцаў, 54. Там артыст і пражыў 14 гадоў, а праз некаторы час, скончыўшы школу, адправіўся ў Мінск, дзе і атрымаў адукацыю класічнага танцоўшчыка ў Мінскім харэаграфічным вучылішчы. А далей была праца галоўным балетмайстрам літоўскага аркестра «Трымітас», стварэнне трыа «Экспрэсія», дзе будучую зорку расійскай эстрады заўважыла Ала Пугачова…

Чытайце таксама:

У Магілёве адкрылі мемарыяльную дошку Барысу Маісееву

У Магілёве ў нядзелю адкрыюць мемарыяльную шыльду Барысу Маісееву

Памёр расійскі спявак Барыс Маісееў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?