Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Наколькі дазваляе разгледзець якасць спадарожнікавага здымка, можна сказаць, што транспартных сродкаў каля намётавага лагера агулам не менш за 485.

Сярод іх

  • каля 55 тэнтаваных фур, некаторыя з прычэпамі;

  • каля 320 машын, па габарытах падобных да пікапаў УАЗ, грузавікоў-фургонаў, мікрааўтобусаў УАЗ (так званых «буханак»), мікрааўтобусаў тыпу «Газэль», УАЗ «Патрыёт», легкавых аўтамашын;

  • каля 45 аўтобусаў розных мадыфікацый;

  • каля 65 грузавых машын рознай мадыфікацыі, у тым ліку не менш за восем платформаў з тэхнікай на ёй, у большасці — будаўнічай.

Амаль уся тэхніка знаходзіцца каля будынкаў, падобных да складоў, а таксама стаянак вайсковага гарадка. Відаць, што некаторыя з машын знаходзяцца ў пазіцыі, якая сведчыць аб тым, што іх, магчыма, разгружаюць. Частка машын стаіць каля саміх намётаў.

Сярод агледжаных аб’ектаў не бачна цяжкай вайсковай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Прыгожын у сваёй першай прамове ў Беларусі заклікаў «не крыўдзіць беларускіх дзяўчат»

У Беларусь прыбылі ўжо як мінімум 2000 наймітаў ПВК «Вагнер» — «Беларускі Гаюн»

«Спакойнаму жыццю прыйшоў канец». Жыхары вёскі Цэль расказалі пра суседства з вагнераўцамі

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
21