Фота: Contributor / Getty Images

«Парадак дня перамоў вызначаны, пытанняў трэба будзе абмеркаваць шмат… Гэта шырокае кола найбольш важных і базавых для двухбаковых адносін тэм: пытанні бяспекі, міжнароднага парадку дня, эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыя саюзных праграм, сумеснае супрацьстаянне незаконнаму санкцыйнаму ціску і многае іншае», — паведамляе тэлеграм-канал «Пул Першага».

Прэс-служба Крамля паведамляе, што бакі абмяркуюць расійска-беларускія адносіны стратэгічнага партнёрства.

«Будзе працягнута абмеркаванне актуальных пытанняў далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва, а таксама інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў заяве.

Раней Лукашэнка казаў, што плануе перамовы з Пуціным у сувязі з ПВК «Вагнер». Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў сёння крыху раней анансаваў гэту сустрэчу.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2