Самалёт Ryanair. Фота: Wikimedia Commons

Самалёт Ryanair. Фота: Wikimedia Commons

Па словах О'Ліры, цяпер разглядаецца два планы: першы — гэта заканчэнне вайны і адкрыццё паветранай прасторы за адзін ці два дні, другі, згодна з якім авіякампанія можа запланаваць невялікую колькасць рэйсаў ужо ў канцы гэтага года.

Акрамя таго, О'Ліры прывёў прыклад Ізраіля, дзе, нягледзячы на перыядычныя ракетныя абстрэлы, працягвае працаваць авіяцыя.

«Самалёты прызямляюцца кожны дзень у Тэль-Авіве, які знаходзіцца ўсяго за 10 хвілін язды ад Заходняга берага, адкуль запускаюцца ракеты», — сказаў О'Ліры.

«Я думаю, мы павінны быць аптымістамі. Цяпер Міністэрства аднаўлення працуе над тым, каб у канцы гэтага года аднавіць некаторыя рэйсы ў Кіеў і Львоў. І калі яны змогуць даказаць, што гэта бяспечна, мы будзем выконваць гэтыя рэйсы», — сказаў старшыня Ryanair.

У той жа час О'Ліры падкрэсліў, што калі Украіне не ўдасца пераканаць Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі і страхавыя кампаніі адносна бяспекі выканання абмежаванай колькасці рэйсаў у Кіеў і Львоў, то аднавіць палёты кампанія не зможа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?