Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Каля 115 тысяч шматдзетных сем'яў могуць прэтэндаваць на атрыманне матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, піша Tochka.by.

Фінансавая падтрымка прадугледжаная для сем'яў, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей. Такіх у краіне больш за 240 тысяч.

«Памер дапамогі складае 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня 2023 года, на кожнага школьніка ў сям'і. На гэты від падтрымкі ў мясцовых бюджэтах запланавана звыш 26 млн рублёў», — удакладнілі ў Мінпрацы.

Дзяржаўная адрасная сацдапамога

На фінансавую падтрымку для куплі адзення і абутку, а таксама канцылярскіх прылад да школы могуць разлічваць малазабяспечаныя сем'і і бацькі дзяцей з інваліднасцю. Гэта можа быць аднаразовая і (або) штомесячная сацыяльная дапамога ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

У міністэрстве распавялі, што памер такіх выплат — гэта кампетэнцыя раённых камісій. Прычым такія пытанні вырашаюцца індывідуальна, улічваюцца даходы і канкрэтная жыццёвая сітуацыя.

Дапамога па месцы працы

Бацькі, у якіх ёсць дзеці-школьнікі, могуць атрымаць дапамогу і ў арганізацыі, дзе яны працуюць.

Гэтая дапамога аказваецца па ўмовах калектыўнай дамовы і іншых унутраных дакументаў прадпрыемства, удакладнілі ў Мінпрацы.

Дабрачынная дапамога

У ліпені-жніўні па ўсёй Беларусі пройдуць розныя дабрачынныя акцыі і кірмашы «Збяры дзіця ў школу».

Іх арганізуюць цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, дабрачынныя фонды і грамадскія аб'яднанні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?