Комплекс «Іскандэр», які можа несці ядзерную зброю. Фота: «Ваяр»

Комплекс «Іскандэр», які можа несці ядзерную зброю. Фота: «Ваяр»

Высокапастаўленыя функцыянеры амерыканскай разведкі заявілі невялікай групе рэпарцёраў у пятніцу, што ў аналітыкаў няма падстаў сумнявацца, што расіяне «дасягнулі пэўнага поспеху» ў перадачы ў Беларусь ядзернай зброі.

Праўда, чыноўнікі не сталі раскрываць, чаму яны так лічаць. Пры гэтым яны прызналі, што амерыканскай разведвальнай супольнасці складана адсачыць гэтую зброю нават праз спадарожнікавыя здымкі.

Раней амерыканскія і іншыя заходнія афіцыйныя асобы заяўлялі, што, відаць, Беларусь не скончыла мадэрнізацыі неабходных сховішчаў для размяшчэння тактычнай ядзернай зброі і што даступныя спадарожнікавыя здымкі не паказваюць ніякіх прыкмет падрыхтоўкі і бяспекі, якія былі б стандартнымі на расійскім ядзерным аб'екце.

У кожным разе амерыканская разведка не верыць, што кантраляваць ядзерную зброю будзе Аляксандр Лукашэнка. Таксама яна ўпэўненая, што ядзерная зброя ў Беларусі не «зменіць глабальнага раскладу сіл ці павысіць рызыку ядзернага ўдару, так як яна будзе захоўвацца на складзе, а не выкарыстоўвацца на перадавой».

Чытайце таксама:

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў не знайшла пацвярджэнняў завозу ядзернай зброі ў Беларусь

Лукашэнка назваў ужо новыя тэрміны пастаўкі ў Беларусь ядзернай зброі. Яны ўвесь час ссоўваюцца

Ядзерная гульня Пуціна і Лукашэнкі: у чым жа будзе роля беларусаў і якія могуць быць яе наступствы?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?