Фота: Еўрарадыё

Фота: Еўрарадыё

Раней паведамлялася, што ў гэты дзень адбудзецца пасяджэнне Вярхоўнага суда паводле адпаведнага пазову Міністэрства юстыцыі. Пазоў мусіла разглядаць суддзя Валянціна Кулік, якая знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ была створаная пасля расколу Беларускага народнага фронту ў 1999 годзе. Яе заснавала тая частка сяброў раней адзінага БНФ, якая заставалася вернай стваральніку Фронту Зянону Пазняку, які да таго часу ўжо тры гады знаходзіўся ў эміграцыі. Афіцыйна зарэгістравана партыя была 28 лютага 2000 года, і да сёлетняй рэгістрацыі праўладнай «Белай Русі» гэта быў апошні выпадак рэгістрацыі новай палітычнай партыі ў лукашэнкаўскай Беларусі. Іншым ахвотным гэта зрабіць Мінюст паслядоўна адмаўляў, пераважна з надуманых прычын.

13 ліпеня гэтага года 79-гадовы лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк заяўляў, што патрабаванне абноўленага закона «Аб палітычных партыях», згодна з якім для рэгістрацыі партыі неабходна не адна тысяча, як раней, а пяць тысяч членаў, «невыканальнае не толькі ў Беларусі, але нават у Францыі».

Чытайце таксама:

У Беларусі ліквідуюць Рэспубліканскую партыю

Завяршаецца гісторыя Беларускай патрыятычнай партыі

«Нельга забараніць людзям думаць інакш». Аб’яднанай грамадзянскай партыі прапанавалі самаліквідавацца, там адмаўляюцца

Дзве партыі прайшлі перарэгістрацыю ў Мінюсце

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?