Паводле Каржа, выявілася, што структурам латвійскай бяспекі спатрэбіцца яшчэ як мінімум месяц, каб належным чынам падрыхтавацца да забеспячэння бяспекі мерапрыемства. 

Паводле спевака, яму «самому непрыемна пра гэта паведамляць, усведамляючы, колькі планаў абрынецца», але нічога зрабіць ён не можа.

Папярэдняя новая дата канцэрта — 2 верасня.

Пасля нападу Расіі на Украіну Макс Корж неаднаразова выказваўся супраць вайны, запісаў нават дзве антываенныя песні. Праз гэта ён фактычна адмовіўся ад магчымасці выступаць у Расіі і адмяніў ці перанёс запланаваныя там канцэрты. У Беларусі яго таксама ўнеслі ў «чорны спіс».

Сярод адмененых у чэрвені 2022 года разам з расійскімі аказаўся і канцэрт у Рызе. Корж напісаў тады ў сторыс інстаграма:

«Малыя, як вы ўжо здагадаліся, сёлета ў нашых краінах канцэртаў не будзе. Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі кожны дзень гэтыя жыцці адбіраюцца! Беражыце сябе! Усё будзе добра!»

Новы канцэрт у Рызе быў запланаваны ўзамен таго адмененага, на яго былі сапраўдныя і набытыя год таму квіткі. Гэтым канцэртам Макс Корж збіраецца аднавіць дзейнасць пасля гадавога перапынку.

Чытайце таксама:

Макс Корж і Лэдзі Гага. У Беларусі значна пашырылі «чорны спіс» музыкаў

Макс Корж: Беларусы не пойдуць на чужую зямлю

«Тот прав, кто защищает свой дом»: Макс Корж выпусціў новую антываенную песню

«Не карміся за кошт рускага народа больш!» У Расіі на Каржа спусцілі сабак

Макс Корж запісаў трэк пра вайну 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?