Гродна, Беласток, Коўна. Калаж «Наша Ніва». Фота: «Наша Ніва», Getty Images / Andrea Pistolesi, Getty Images / Angel Villalba

Гродна, Беласток, Коўна. Калаж «Наша Ніва». Фота: «Наша Ніва», Getty Images / Andrea Pistolesi, Getty Images / Angel Villalba

Насельніцтва

Самы вялікі па насельніцтве — Гродна. Па даных на 1 студзеня 2023 года, у гэтым беларускім абласным цэнтры жыве 358 тысяч чалавек.

У Коўне, па даных на пачатак 2023 года, жыве 305 тысяч чалавек.

Беласток крыху не дацягвае да планкі 300 тысяч чалавек. Па стане на 31 снежня 2022 года, у горадзе жыло 292 тысячы. 

Раней самым буйным па насельніцтве было Коўна. У 1989 годзе горад налічваў 418 тысяч жыхароў.

Коўна. Фота: Getty Images/Andrea Pistolesi

Коўна. Фота: Getty Images/Andrea Pistolesi

Аднак пасля распаду СССР насельніцтва горада пачало скарачацца. Адмоўная дынаміка захоўвалася да 2019 года. У 2020 годзе, упершыню за доўгі перыяд, насельніцтва горада павялічылася. Тэндэнцыя на рост жыхароў працягнулася і ў 2021-2023 гадах.

Насельніцтва Беластока за гэты перыяд павялічвалася стабільна, хоць і нязначна. У 1990 годзе там пражывала 270 тысяч чалавек, што на 22 тысячы менш, чым цяпер.

Беласток. Фота: Getty Images/SW Photography

Беласток. Фота: Getty Images/SW Photography

Рэкардсменам па прыросце насельніцтва стаў Гродна. У 1988 годзе горад налічваў 272 тысячы жыхароў супраць 358 тысяч цяпер.

Цэны на нерухомую маёмасць

Самыя высокія цэны на нерухомую маёмасць у Беластоку. Згодна з данымі партала zametr.pl, «квадрат» у гэтым польскім горадзе каштуе 8390 злотых, што складае амаль 1900 еўра па бягучым курсе. 

На другім месцы ідзе Коўна. Там «квадрат» у сярэднім каштуе 1710 еўра.

Нерухомая маёмасць у Гродне ў некалькі разоў таннейшая — каля 720 еўра за «квадрат».

Гродна. Фота: «Наша Ніва»

Гродна. Фота: «Наша Ніва»

На сярэдні заробак сярэднестатыстычны жыхар Беластока можа набыць усяго 0,47 м², у той час як жыхары Коўна і Гродна на адну сярэднюю зарплату могуць набыць каля 0,68 м².

Заробкі

Больш за ўсё зарабляюць у Коўне. Там сярэдняя зарплата на рукі складае 1167 еўра.

У Беластоку сярэдняя зарплата — каля 910 еўра. Па ўзроўні зарплат Беласток займае апошняе месца сярод усіх ваяводстваў (аналаг нашых абласцей) у Польшчы.

Сярэдняя зарплата ў Гродне складае крыху менш за 500 еўра ў пераліку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Колькасць аўто

Найвышэйшы ўзровень аўтамабілізацыі — у Беластоку, там на 1000 жыхароў прыходзіцца амаль 500 аўто (даныя на канец 2020 года). Крыху менш аўто на душу насельніцтва ў Коўне: па даных на 2021 год, на 1000 гараджан прыходзілася 457 аўто.

Дакладная лічба, колькі легкавікоў зарэгістравана ў Гродне, невядомая. Агулам па вобласці гэты паказчык складае 380 аўто. Па ім Гродзенская вобласць апераджае нават Мінск з 309 аўто на 1000 чалавек.

Цэны на паліва

Самае таннае паліва, канешне, у Беларусі. Літр саляркі або бензіну маркі АІ-95 у нас каштуе каля 0,69 еўра. У Польшчы і Літве літр дызелю каштуе каля 1,4 еўра, а літр 95-га — 1,5 еўра.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images/SolStock

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images/SolStock

Больш за ўсіх паліва на сярэднюю зарплату можа набыць сярэднестатыстычны жыхар Коўна — каля 800 літраў. Гродзенец з сярэдняй зарплатай можа дазволіць сабе каля 720 літраў, а сярэднестатыстычны жыхар Беластока — каля 620 літраў.

Грамадскі транспарт

Безлімітны праязны на месяц у Гродне каштуе 48 рублёў 4 капейкі, што каля 14 еўра па бягучым курсе. У Коўне месячны праязны абыдзецца ў 28 еўра, а ў Беластоку — у 140 злотых, ці каля 31 еўра.

Паездка на таксі адлегласцю 5 кіламетраў па Гродне абыдзецца прыблізна ў 6-7 рублёў. Гэта каля 2 еўра. У Беластоку — у 3-4 еўра. У Коўне аналагічная паездка будзе каштаваць 4-5 еўра.

Рэйтынгі якасці жыцця

У кожнай з трох краін ёсць свой рэйтынг, дзе вызначаецца якасць жыцця ў гарадах. 

Гродна. Фота: «Наша Ніва»

Гродна. Фота: «Наша Ніва»

Коўна па якасці жыцця займае другое месца ў Літве, саступаючы толькі Вільні. Тое самае з Гроднам, які ў Беларусі знаходзіцца на другім месцы пасля Мінска. Беласток у рэйтынгу найлепшых гарадоў Польшчы для жыцця займае 16 радок. Цікава, што Варшава ў гэтым спісе на 12 месцы, а першы радок — за Познанню.

Чытайце таксама: 

Ці не стане Новая Баравая спальнікам і ці плануе яе забудоўшчык ісці ў рэгіёны?

«Адстаю за вас». За колькі прадаюць месца ў чарзе на мяжы з Літвой і Польшчай

Падлічана да рубля. Міністр эканомікі расказаў, якім будзе заробак у наступным годзе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?