Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Лідар КНДР Кім Чэн Ын 26 ліпеня сустрэўся ў Пхеньяне з расійскай вайсковай дэлегацыяй на чале з міністрам абароны Сяргеем Шайгу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

Падкрэсліваецца, што сустрэча паслужыць далейшаму паглыбленню сувязяў паміж Расіяй і КНДР. Паводле звестак ЦТАК, кіраўнік расійскага абароннага ведамства перадаў Кім Чэн Ыну асабістае пасланне ад Уладзіміра Пуціна. Кім Чэн Ын падзякаваў. Таксама Шайгу і Кім Чэн Ын абмяняліся падарункамі.

Бакі абмяняліся думкамі наконт пытанняў нацыянальнай, рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі падкрэсліла, што ацэнкі двух бакоў па пытаннях супалі.

Чытайце таксама:

«Добро пожаловать, товарищ министр обороны!» Паглядзіце, як сустракалі Сяргея Шайгу ў Пхеньяне ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3