Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Еўрасаюз уключыць у санкцыйны спіс супраць лукашэнкаўцаў 38 фізічных асоб і 3 юрыдычныя асобы. Пра гэта паведаміла Politico са спасылкай на дыпламатаў ЕС.

Акрамя таго, будуць уведзеныя экспартныя абмежаванні ў дачыненні да тавараў падвойнага прызначэння, такіх як дроны або камп'ютары, што могуць быць выкарыстаны ў баявых дзеяннях ва Украіне, а таксама ў дачыненні да авіязапчастак, піша выданне.

У сераду іспанскае старшынства ў Радзе ЕС паведаміла, што Камітэт пастаянных прадстаўнікоў пры ЕС змог узгадніць узмацненне жорсткасці антылукашэнкаўскіх санкцый.

Паслы не змаглі ўзгадніць уключэнне ў новы пакет рэстрыкцый забароны на імпарт у ЕС беларускіх угнаенняў, піша ТАСС.

Паводле звестак дыпламатычных крыніц, ЕС меў намер цалкам сінхранізаваць рэжым санкцый супраць Беларусі з рэстрыкцыямі ў дачыненні да Расіі. Пералік забароненых для паставак Мінску тавараў мае стаць ідэнтычным расійскаму, аднак кампраміс у гэтым пытанні не быў дасягнуты.

Польшча і краіны Балтыі імкнуліся ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі да 9 жніўня — трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і шырокага падаўлення пратэстаў.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1