Святлана Ціханоўская з партрэтам мужа, палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага

Святлана Ціханоўская з партрэтам мужа, палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага

«Я дзякую кожнаму, хто ахвяраваў грошы. Дзякую актывістам, палітыкам, праваабаронцам і артыстам, якія ўзялі ўдзел у марафоне. Вялікі дзякуй усім журналістам і незалежным беларускім медыя, якія аб’ядналіся вакол адной мэты. І, вядома, давайце разам падзякуем Волі Гарбуновай і яе камандзе за арганізацыю такой ініцыятывы — гэта так важна для ўсіх нас.

Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца.

Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся. Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто цяпер знаходзіцца ў закладніках рэжыму.

Дарагія, памятайце галоўнае — для дапамогі адно аднаму не патрэбная нейкая нагода ці асаблівая дата.

Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік — так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго», — сказала Святлана Ціханоўская.

Цяпер цягам тыдня ўсе сабраныя грошы назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгай Гарбуновай мае размеркаваць паміж 13-цю ініцыятывамі і фондамі, якія займаюцца аказаннем падтрымкі палітзняволеным. Пасля ў арганізацый будзе два месяцы на тое, каб накіраваць дапамогу палітзняволеным і іх блізкім.

Ужо ў лістападзе Ціханоўская абяцае даць пра ўсе гэтыя працэсы публічную справаздачу.

Чытайце таксама:

Марафон «Нам не ўсё адно!» фінішаваў, канчатковая сабраная сума — 574 356 еўра

Святлана Курс прапанавала правесці яшчэ адзін марафон — для беларускіх ваяроў

«Прыстойныя, адважныя, шляхетныя». Хто з замежнікаў заклікаў далучыцца да беларускага марафону салідарнасці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?