Вікторыя Азаранка і Эліна Світоліна на Уімблдане. Фота: Alberto Pezzali / AP

Вікторыя Азаранка і Эліна Світоліна на Уімблдане. Фота: Alberto Pezzali / AP

Перад матчам першага круга тэніснага турніру ў Вашынгтоне паміж беларускай Вікторыяй Азаранка і ўкраінкай Элінай Світолінай будзе абвешчана, што спартсменкі не будуць ціснуць рукі, піша РІА «Новості».

Раней Світоліна пасля перамогі над Азаранка на Уімблдане заклікала тэнісныя асацыяцыі выступіць з заявай аб тым, што ўкраінскія гульцы не будуць ціснуць рукі расіянам і беларусам. У Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) заявілі, што з павагай ставяцца да рашэння ўкраінскіх спартсменак.

Паводле звестак журналіста Бэна Ратэнберга, на прэс-канферэнцыі Світоліна заявіла, што размаўляла з генеральным дырэктарам WTA Стывам Сайманам, які запэўніў яе, што перад матчам з Азаранка будзе абвешчана, што паціскання рук не будзе. «Я задаволеная гэтым», — сказала ўкраінская тэнісістка.

Таксама Эліна Світоліна адмаўлялася паціснуць руку беларусцы Аляксандры Сасновіч на турніры ў Мадрыдзе ў канцы красавіка.

Чытайце таксама:

Сабаленка: Я не збіраюся больш гаварыць пра палітыку

Сціплы геній з іспанскай вёскі. Хто такі Карлас Алькарас — малады пераможца Уімблдана

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1