Суд над Юрыем Палітыкам у Чарнігаве ў 2019 годзе

Суд над Юрыем Палітыкам у Чарнігаве ў 2019 годзе

Беларус, якога 4 кастрычніка 2019 года абмянялі на асуджанага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку, больш за тры гады не з'яўляўся на судовыя пасяджэнні, дзе мусіла разглядацца ягоная справа. Спачатку ён тлумачыў немагчымасць прыезду ва Украіну абмежаваннямі праз пандэмію каранавіруса, потым праз баявыя дзеянні ва Украіне і адсутнасць транспартнага злучэння паміж Украінай і Беларуссю.

Адной з умоў абмену Палітыкі ў 2019 годзе быў ягоны абавязковы ўдзел у пасяджэннях суда, бо Павел Шаройка ўжо атрымаў на той момант вырак у Беларусі.

Нядаўна стала вядома, што адвакат Палітыкі Тарас Герэлюк, які абараняў беларуса паводле камерцыйнай дамовы і кантактаваў з беларускімі дыпламатамі ў Кіеве, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны з Расіяй з'ехаў з Украіны і цалкам адмовіўся ад юрыдычнай дзейнасці. Цяпер ён займаецца харчовым бізнэсам у Вялікабрытаніі.

Другая адвакатка, прызначаная Юрыю Палітыку на бясплатнай аснове, Валянціна Рагавец, пасля пачатку вайны таксама выехала ў адну з еўрапейскіх краін і паведаміла суду, што не падтрымлівае сувязі з абвінавачваным у шпіянажы беларусам.

Суд прызначыў «беларускаму шпіёну» новага адваката, які пагадзіўся з абвяшчэннем Юрыя Палітыкі ў міжнародны вышук «з улікам матэрыялаў крымінальнай справы і адпаведна закону».

Беларускага грамадзяніна Юрыя Палітыку затрымалі праз падазрэнне ў шпіянажы ў чэрвені 2017 года на ўкраінскім памежным пераходзе «Новыя Ярылавічы» на мяжы з Беларуссю. Ён адседзеў у следчым ізалятары Чарнігава да кастрычніка 2019 года, пакуль яго не абмянялі на ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку, затрыманага ў Беларусі па аналагічным абвінавачанні і асуджанага на восем гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Асуджаны ў Беларусі шпіён Шаройка вярнуўся ва Украіну

Украіна вызваліла беларускага «шпіёна» Юрыя Палітыку за дзень да сустрэчы Лукашэнкі і Зяленскага

Беларускі «шпіён» ужо больш за тры месяцы пад вартай ва Украіне. Сталі вядомыя дэталі яго затрымання

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?