Крысціна Ціманоўская. Фота з яе інстаграма

Крысціна Ціманоўская. Фота з яе інстаграма

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы пройдзе з 19 да 27 жніўня ў Будапешце. Амаль усе дысцыпліны чэмпіянату пройдуць на новым стадыёне, размешчаным на ўсходнім беразе Дуная ў паўднёвай частцы горада.

Крысціна Ціманоўская перабралася ў Польшчу пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа два гады таму, калі яе гвалтоўна спрабавалі выслаць у Беларусь пасля таго, як яна не пагадзілася выходзіць не ў сваёй дысцыпліне на эстафету 4 па 400 метраў, пасля таго як дзве беларускія спартоўкі не былі дапушчаныя да кваліфікацыі праз станоўчы допінг пробаў. Крысціна настойвала на тым, што яна мае бегчы запланаваныя раней 100 і 200 метраў.

У Польшчы Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства і стала выступаць за зборную гэтай краіны.

Беларускія і расійскія спартоўцы не прымуць удзелу ў чэмпіянаце свету, яны адхіленыя ад спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Ціманоўская распавяла пра нагоду для гонару, адказ у сацсетках Азаронку, прафесійнае і асабістае

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?