Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Як піша навуковае выданне Science Alert, рэакцыя арганізма мужчыны на ўкус коткі была вельмі незвычайнай. За восем гадзін пасля інцыдэнту рукі апухлі так моцна, што ахвяра была вымушаная звярнуцца да медыкаў.

«Тыя ачысцілі і перавязалі раны, а таксама зрабілі мужчыне прышчэпку ад слупняку, пасля чаго адпусцілі дадому. Але на наступны дзень той зноў вярнуўся: пальцы на левай руцэ сталі значна большыя, а перадплеччы пачырванелі і апухлі. Дактарам давялося хірургічным чынам выдаляць пашкоджаную скуру вакол ран і ўнутрывенна ўвесці ажно тры віды антыбіётыкаў. Гэтым разам лячэнне дапамагло і пацыент хутка ачуняў», — распавядае выданне Science Alert.

Тым часам лекары намагаліся высветліць, што так паўплывалана на арганізм мужчыны. Пасля аналізу мікраарганізмаў з раны ад укусу ката яны выявілі невядомы стрэптакокавы арганізм. Стрэптакокі — гэта бактэрыі, якія з’яўляюцца прычынай такіх захворванняў, як менінгіт, пнеўманія, кан'юнктывіт і яшчэ шмат чаго іншага.

Аднак даследчыкі прааналізавалі частку геному знойдзенай бактэрыі і апынулася, што ён не супадае з ніводным з раней зарэгістраваных штамаў стрэптакокаў. Гэта цалкам новы мікроб, які раней ніколі не быў афіцыйна задакументаваны.

«Знойдзеная бактэрыя належала да роду грамстаноўчых бактэрый Globicatella, чыё поўнае секвенаванне (вызначэнне ўсёй паслядоўнасці ДНК, расшыфроўка генетычнага коду) паказала, што яна як мінімум на 20% адрозніваецца ад іншых падобных штамаў, што паказвае на яе, як на асобны від», — адзначае Science Alert.

На шчасце, гэты штам добра рэагаваў на антыбіётыкі, таму хутка быў выведзены з арганізму мужчыны, але медыкі папярэджваюць пра небяспеку сустрэч з бадзяжнымі жывёламі. Сабакі, каты і іншыя могуць быць пераносчыкамі некаторых сур’ёзных патагенаў і перадаць іх людзям. Калі на вас на вуліцы напала бадзячая жывёліна, прамыйце раны вадой з мылам і неадкладна звярніцеся да доктара.

Чытайце таксама:

Калі кот сумуе. Некалькі лайфхакаў, як парадаваць жывёлу

Tesla выпусціла навамодную кардонку для катоў. Паглядзіце, колькі яна каштуе

Людзі могуць садзейнічаць распаўсюджванню паразіта, які змяняе свядомасць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?