Царква «Новае жыццё» — гэта рэлігійная грамада хрысціян поўнага Евангелля, кіраўніцтва якой і вернікі здаўна падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў. У асноўным змаганне ішло за будынак царквы на вуліцы Кавалёва, 72 у Мінску, пераабсталяваны вернікамі з былога кароўніка. У лютым 2021 года царкву выселілі з будынка, а нядаўна яго пачалі разбіраць. Малітоўныя сходы праводзілі побач на паркоўцы.

Сам жа пастар Вячаслаў Ганчарэнка пасля выбараў 2020 года асудзіў гвалт сілавікоў на беларускіх вуліцах і заклікаў улады пакаяцца. А ў верасні 2022 года яго ўжо затрымлівалі і аштрафавалі на 100 базавых велічынь. 

Днямі царква атрымала паведамленне, што яе інфармацыйную прадукцыю збіраюцца прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Чытайце таксама:

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыццё»: Ніхто не застанецца непакараным за знос храма

Пастару з Новалукомля пасля красавіцкага затрымання дадалі яшчэ 15 сутак

У Новалукомлі арыштаваны пастар

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?