У раённай газеце Рагачова «Свабоднае слова» 11 жніўня выйшаў кароткі агляд крымінальных навін, у якім паведамілі, што ў дачыненні да «апазіцыянера, які ўцёк у Польшчу», Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Па сцвярджэнні аўтара калонкі, прычынай стала тое, што Дашкевіч у сваёй групе «Рагачоў Анлайн» у вайберы абразіў Лукашэнку.

Раней праз публікацыю на сайце «Рагачоў Анлайн» фота з Анджэем Дудам на фоне сцяга, падобнага да бел-чырвона-белага, на Дашкевіча завялі адміністрацыйную справу за распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі (артыкул 19.11 КаАП).

Дашкевіч з'ехаў з Беларусі амаль год таму, але да яго дадому ў Рагачове перыядычна прыходзяць сілавікі.

Чытайце таксама:

Затрымалі пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку, яго бралі 20 губазікаўцаў

Палітвязня Андрэя Сачэўку адправілі на два месяцы ў ПКТ

У Наваградку адбыліся затрыманні завадчан — праваабаронцы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?