Promachocrinus fragarius, або Антарктычная трускалкавая пёравая зорка — менавіта так назвалі новую істоту з 20-цю канечнасцямі, якую знайшлі ў водах каля Антарктыды. Фота: Courtesy Greg W. Rouse

Promachocrinus fragarius, або Антарктычная трускалкавая пёравая зорка — менавіта так назвалі новую істоту з 20-цю канечнасцямі, якую знайшлі ў водах каля Антарктыды. Фота: Courtesy Greg W. Rouse

Па словах навукоўцаў, маленькія выпукласці на целе істоты вельмі нагадваюць «плады трускалкі», таму даследчыкі і далі ёй назву Promachocrinus fragarius (або Антарктычная трускалкавая пёравая зорка). 

Самі пёравыя зоркі — від не зусім новы. Ён адносіцца да класа «Марскіх лілей», куды таксама ўваходзяць марскія зоркі, марскія вожыкі, марскія агуркі і гэтак далей. Аднак нядаўна выяўленая ў паўднёвым паўшар'і трускалкавая пёравая зорка значна пераўзыходзіць суродзічаў па памеры і колькасці канечнасцяў.

«Знойдзеная істота валодае памерам ад 20 сантыметраў і жыве на глыбіні ад 65 да 1170 метраў. Маленькія выпукласці на целе істоты вельмі падобныя на плады трускалкі, адсюль і назва. Перасоўваецца жывёла за кошт сваіх доўгіх канечнасцяў, падобных на пёры, а маленькія шчупальцы спераду патрэбныя для лоўлі ежы», — пішуць навукоўцы.

Promachocrinus fragarius, выгляд зблізку спераду. Фота: Courtesy Greg W. Rouse

Promachocrinus fragarius, выгляд зблізку спераду. Фота: Courtesy Greg W. Rouse

У цэлым навукоўцы адзначаюць, што выяўленне новых марскіх відаў стала справай звыклай. За год колькасць такіх адкрыццяў можа дасягаць ад 10 да 15. Складанасць, па словах даследчыкаў узнікае толькі ў аб'ёме працы і пошуку прыдатных назваў істотам. 

Чытайце таксама:

Рыбак вылавіў самага вялікага сома ў свеце. Яго даўжыня амаль тры метры

«Нават пасля вяртання выліваю на сябе значна больш парфумы, чым рабіў гэта раней». Малады навуковец расказаў пра сваю працу ў Антарктыдзе

«Марскі кракадзіл», знойдзены на ўзбярэжжы Брытаніі, — самы старажытны прадстаўнік віду. Ён існаваў 185 млн гадоў таму

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?