Тая самая вінтоўка. Фота: ДКСЭ

Тая самая вінтоўка. Фота: ДКСЭ

У Быхаве 14-гадовы падлетак, знаходзячыся ў гасцях у сябра, атрымаў раненне з пнеўматычнай зброі. Пасля праведзеная судова-медыцынская экспертыза ацаніла атрыманыя цялесныя пашкоджанні як цяжкія, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Гэта здарылася ў канцы чэрвеня. Калі бацькоў не было дома, сын запрасіў у госці траіх сяброў і вырашыў паказаць ім бацькаву пнеўматычную вінтоўку. Пакуль нёс яе з гаража, выспеў «жарт» — напалохаць гасцей.

Думаючы, што вінтоўка незараджаная, падлетак накіраваў яе ў бок 14-гадовага сябра, які знаходзіўся за 2—3 метры ад яго, і націснуў курок.

Стрэл не быў халастым: куля трапіла ў правую шчаку хлопчыка. Пасля апрацоўкі раны пацярпелы пайшоў дадому, дзе распавёў пра здарэнне бацькам — яны даставілі яго ў раённую бальніцу, а ўжо адтуль яго накіравалі ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу.

У сувязі са складанасцю вымання кулі з мяккіх тканак глоткі праз некалькі дзён падлетка перавялі на стацыянарнае лячэнне ў Мінск. Кулю дасталі падчас аперацыі дактары РНПЦ дзіцячай хірургіі, далей хлопчык праходзіў лячэнне ў РНПЦ отарыналарынгалогіі. Цяпер ён дома, яго стан здавальняючы.

Па выніках судова-медыцынскай экспертызы ўстаноўлена, што былі ў падлетка скразная рана правай шчакі і пранікальнае раненне глоткі, што адносяцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў па прыкмеце небяспекі для жыцця.

Чытайце таксама:

Ратавальнікі зноў даставалі хлопчыка з заблакаванай машыны

У Бялыніцкім раёне пенсіянер забіў сякерай выпадковага госця

У Пухавіцкім раёне пад коламі цягніка загінула 12-гадовая школьніца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?