Сяргей Суравікін. Фота: AP

Сяргей Суравікін. Фота: AP

Politico са спасылкай на расійскіх ваенных блогераў і медыя паведамляе, што афіцыйнага расследавання ў дачыненні да Суравікіна не было, але яго змясцілі пад хатні арышт.

«У блогу «ВЧК-ОГПУ», які лічыцца блізкім да расійскіх сілавых структур, паведамлялася, што Суравікіну дазволілі наведвальнікаў, у тым ліку некалькіх ягоных падначаленых. Афіцыйнага расследавання няма, але Суравікін доўгі час знаходзіцца ў падвешаным стане і адказвае на нязручныя пытанні. Генералу параілі заставацца ў цені, каб пра яго забыліся», — піша выданне.

У расійскім блогу таксама паведамляецца, што рашэнне аб канчатковым лёсе Суравікіна «павінен прымаць адзін чалавек, і чым даўжэй гэта будзе працягвацца, тым больш ён [Суравікін] будзе пакутаваць». Гэты адзін чалавек — Пуцін.

За некалькі дзён да гэтага дэпутат Дзярждумы РФ Віктар Собалеў паведаміў, што Суравікін адхілены ад выканання абавязкаў камандуючага войскамі Крамля ва Украіне, нагадвае «УП».

Собалеў таксама намякнуў, што Суравікін яшчэ можа быць карысны расійскай арміі пазней, калі за ім не выявяць сурʼёзных парушэнняў.

12 ліпеня расійскія медыя паведамілі, што Суравікіна затрымала контрвыведка па справе аб бунце Яўгена Прыгожына.

Раней ФСБ Расіі заявіла аб закрыцці справы аб паўстанні Прыгожына ў Расіі.

Аднак Суравікін, якога заходнія медыя неаднаразова звязвалі з Прыгожыным, не зʼяўляўся на публіцы з моманту звароту да вагнераўцаў у ноч на 24 чэрвеня, у якім заклікаў іх скласці зброю.

Bloomberg таксама пісаў, што генерала некалькі дзён дапытвалі вайсковыя пракуроры аб яго сувязях з Прыгожыным. Крыніца агенцтва сцвярджала, што Суравікіна трымаюць «у адным месцы», але ён не знаходзіцца ў турме.

Чытайце таксама:

У ПВК «Вагнер» назвалі колькасць байцоў у Беларусі

Частка вагнераўцаў размясцілася непадалёк ад мяжы з Літвой — Наўседа

Кацярына Шульман мяркуе, што Расію чакаюць новыя мяцяжы

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3