Аўшрыне Арманайце. Фота з яе фэйсбука

Аўшрыне Арманайце. Фота з яе фэйсбука

Пра гэта яна заявіла пасля таго, як у сераду прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай паведаміў, што некаторыя беларускія кампаніі інфармацыйных тэхналогій (ІТ), якія пераехалі ў Літву, разглядаюць магчымасць сыходу з краіны.

«Бізнэс там падтрымліваў апазіцыю, нейкія кампаніі давалі пратэстоўцам пераначаваць і гэтак далей, у выніку кагосьці проста выкінулі з Беларусі, хтосьці збег, баючыся рэпрэсій, экспрапрыяцыі маёмасці. Літва, Польшча і іншыя краіны сталі домам для гэтых кампаній», — адзначыла яна ў чацвер у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas, піша LRT.

«Цяпер мы прапануем не палохаць гэтых людзей і не выганяць іх з Літвы, бо яны прымалі рашэнні, з'язджалі, пакідалі свае дамы, некаторыя прыехалі з дзецьмі і змянілі сваё жыццё», — дадала міністарка.

Паводле слоў А. Арманайце, заявы некаторых палітыкаў даюць зразумець, што планаванае пастражэнне абмежаванняў у дачыненні да беларусаў закране і ІТ-кампаніі гэтай краіны, якія раней пераехалі ў Літву.

«Шчыра кажучы, я не зусім так разумею (што не паўплывае), бо, калі я слухаю дарадцаў прэзідэнта ці некаторых сяброў Сейма, я чую пэўныя планы. Яны (ІТ-кампаніі) таксама чуюць, усе сочаць за СМІ, і гэтая нявызначанасць ёсць», — адзначыла міністр.

А. Арманайце падкрэсліла, што ў Літву новыя беларускія прадпрыемствы пераязджаць не збіраюцца.

Дэпутаты Сейма заяўляюць, што вернуцца да абмеркавання ўвядзення стражэйшых абмежаванняў для грамадзян Беларусі, калі ў верасні пачнецца восеньская сесія парламента. Калі яны будуць уніфікаваныя з абмежаваннямі, уведзенымі вясной у дачыненні да грамадзян Расіі, беларусам стане яшчэ цяжэй прыязджаць у Літву і купляць нерухомасць.

Паводле слоў А. Арманайце, сённяшняе рэгуляванне, згодна з якім грамадзяне Беларусі маюць менш абмежаванняў, з'яўляецца дастатковым, «яно збалансаванае».

Паводле даных кампаніі «Investuok Lietuvoje» («Інвестуйце ў Літве»), цяпер у краіне пражывае 5,2 тыс. беларускіх IT-спецыялістаў.

Згодна з дзейнымі цяпер прававымі актамі, да 3 мая наступнага года расійцам і беларусам забаронена атрымліваць літоўскія візы і статус электроннага рэзідэнта, але магчымасць прыехаць у Літву і набыць нерухомасць для грамадзян Расіі яшчэ больш ускладненая, і іх заявы на дазвол на жыхарства таксама часова не прымаюцца ў Літве.

Прэзідэнт Гітанас Наўседа прытрымліваўся пазіцыі, згодна з якой грамадзяне Беларусі павінны падвяргацца тым жа абмежаванням, што і расійцы, але Сейм адхіліў яго вета і захаваў больш свабодныя ўмовы для беларусаў.

Чытайце таксама:

Літва ў жніўні правядзе комплексныя вучэнні па сцэнарах новага плана прыкрыцця мяжы

Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку

Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы

Ціханоўская звярнулася да літоўцаў: Беларусы не маюць і ніколі не будуць мець ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сваіх суседзяў

«Не павінна быць так, што ў адзін дзень мы запрашаем, а ў другі — дэпартуем» — былы прэм'ер аб праблеме беларусаў у Літве

Кіраўнікі беларускіх ІТ-кампаній задумваюцца пра рэлакацыю з Літвы. Некаторыя пачалі працэс 

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
1