«Серхіа Рыка тут! Найлепшае фота дня», — напісаў у сваім фэйсбуку вядомы футбольны інсайдар Фабрыцыа Рамана, які і змясціў фота.

Фота: фэйсбук Фабрыцыа Рамана

Фота: фэйсбук Фабрыцыа Рамана

Другі галкіпер ПСЖ Серхіа Рыка быў некалькі тыдняў у коме праз няшчасны выпадак. З гульцом здарылася няшчасце, калі ў яго ўрэзалася фурманка з мулам і канём, які ўцёк. Серхіа накіроўваўся ў гарадок Эль-Росіа ў якасці пілігрымкі пасля перамогі ПСЖ у чэмпіянаце Францыі.

9 чэрвеня яго паўторна ўвялі ў медыкаментозную кому пасля пагаршэння стану, а 19 чэрвеня жонка паведаміла, што Рыка выйшаў з комы і пачаў пазнаваць родных. За гэты час ён страціў больш за 20 кілаграмаў вагі, і было невядома, ці вернецца ён у футбол.

Чытайце таксама:

Экс-гулец зборнай Беларусі ўзначаліў клуб з Чачні

Саудаўскі клуб купіў аднаго з найлепшых галкіпераў чэмпіянату свету

БАТЭ вылецеў у Лігу канферэнцый, а «Нёман» зусім з еўракубкаў

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0