Алег Гайдукевіч. Усе фота: ldprb / Telegram

Алег Гайдукевіч. Усе фота: ldprb / Telegram

Прычынай разводу ён назваў сваю занятасць.

— Таму што жыў кар'ерай, быў недастаткова ўважлівым да жонкі, не здолеў пазбегнуць разводу.

Ён расказаў, як гэта было, і пра тое, што навучыўся адыходзіць з сям’і ад бацькі.

— У свой час бацька, калі разводзіўся, пайшоў, захапіўшы мяне, шкарпэткі і фуражку. І я, калі развёўся са сваёй жонкай, узяў толькі сабаку. Мужык павінен усё пакідаць жанчыне і дзецям. Гэта сорам, калі праз суд і скандалы пара дзеліць шторы і каструлі, а мужыкі бегаюць ад аліментаў.

Добрыя адносіны паміж былымі сужэнцамі, паводле Гайдукевіча, захаваліся:

— Мы з ёй у выдатных адносінах, нас па-ранейшаму аб'ядноўвае клопат аб дзецях. Дарэчы, жывёл я бачу кожны дзень. [Сабака] Аксі жыве са мной, а сібірскі кот застаўся з былой жонкай.

Гайдукевіч дадаў, што чарапаха пераехала ў офіс, а два каты-падкідышы — да бацькоў палітыка.

Акрамя таго, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі дадаў, што ён не абмяркоўвае публічна свае ўзаемаадносіны з жанчынамі. 

Таксама Гайдукевіч распавёў, што ледзь не давёў сябе да дыябету.

— Усё жыццё змагаюся з лішняй вагой. Не так даўно стаў важыць 120 кілаграмаў. Прыйшоў да доктара, здаў кроў — амаль цукровы дыябет другога тыпу. Прапісалі таблеткі, спрагназаваўшы, што праз нейкі час прыйдзецца сесці на інсулін. Я выйшаў ад доктара, выкінуў лекі і паставіў задачу схуднець. І скінуў 30 кіло. Проста пасля 14:00 перастаў есці. Думаў, што адкрыў новую дыету, а аказалася, гэта інтэрвальнае галаданне, яго да мяне даўно прыдумалі. Плюс спорт. Шмат чаго пераспрабаваў — спыніўся на баскетболе. Яшчэ трэнажорная зала і прагулкі.

Таксама ён хоць і блытана, але распавёў, як стаў міліцыянерам. Кажа, што гэта быў «галоўны канфлікт пакаленняў» у яго жыцці.

«Мой бацька, як вайсковец, які прайшоў вайну ў Іраку, хацеў, каб я працягнуў ягоную справу. Дзед — супрацоўнік КДБ. Бабуля — вядомы ў краіне банкір. А маці раіла, каб я падаўся ў бізнэсмены. Каго ў сям'і не было, дык гэта міліцыянтаў. Таму я туды пайшоў. А гэта быў час, калі дзяўчаты ганарыліся, што пазнаёміліся на дыскатэцы з крымінальнымі аўтарытэтамі», — патлумачыў Гайдукевіч.

Гайдукевіча папрасілі расказаць анекдот. Ён распавёў такі:

— Адразу прыходзіць у галаву жарт пра сапраўднага ідэолага. Добры, кажуць, той, які пасля смерці яшчэ тры дні ў труне прагаворыць. Дык вось, я спадзяюся, што пасля смерці змагу прагаварыць пяць дзён.

Чытайце таксама:

Гайдукевіч прапанаваў, каб кандыдатаў у прэзідэнты маглі вылучаць толькі афіцыйныя партыі і грамадскія арганізацыі

Гайдукевіч прызначыў узнагароджанне за прымусовы прывоз Паўла Латушкі ў Беларусь

Былы сілавік, завочна асуджаны па справе аб «падпале дома Гайдукевіча»: Не ведаю, дзе той дом знаходзіцца

Абвінавачаных па справе Гайдукевіча асудзілі да велізарных тэрмінаў. Пракоп'еву далі завочна 25 гадоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?