Ахмед аль-Баталі, пераможца юніёрскага чэмпіянату арабскага свету па дзюдо ў Егіпце, якога 10 разоў прымушалі паўтараць фінальны бой з мэтай справакаваць яго паразу. Фота: скрыншот відэа Middle East Monitor

Ахмед аль-Баталі, пераможца юніёрскага чэмпіянату арабскага свету па дзюдо ў Егіпце, якога 10 разоў прымушалі паўтараць фінальны бой з мэтай справакаваць яго паразу. Фота: скрыншот відэа Middle East Monitor

Пераможцу чэмпіянату арабскага свету па дзюдо сярод юніёраў 18 арабскіх краін, які праходзіў у Егіпце, прымушалі паўтараць фінальны бой, пакуль той не прайграе. Пра гэта распавяло выданне Middle East Monitor.

У выніку маладому дзюдаісту з Кувейта Ахмеду аль-Баталі ўсё ж дазволілі перамагчы пасля таго, як суддзя 10 разоў не залічваў яму папярэднія перамогі ў адным і тым жа фінальным спарынгу.

Такім паводзінам суддзі хутка знайшлося тлумачэнне.

«Рэч у тым, што ў фінальным баі супраць Ахмеда выступаў унук прэзідэнта Егіпта аль-Сісі, таму суддзя, груба парушаючы нормы чэмпіянату, не прысуджаў перамогу спартсмену з Кувейта, каб не пакрыўдзіць унука прэзідэнта перад яго хатняй егіпецкай аўдыторыяй. Аднак Ахмед усё роўна 10 разоў запар перамагаў у спарынгу і нарэшце дабіўся канчатковай перамогі», — піша Middle East Monitor.

Нягледзячы на непрафесійныя і нядобрасумленныя паводзіны суддзі, ні пра якія далейшыя расследаванні гэтага інцыдэнту не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Бой стагоддзя пад пагрозай? Вось што вядома пра бітву Маска і Цукерберга

Back in USSR. У Маскве адбыўся валейбольны рэтраматч БССР — РСФСР

«Stop Putler». У фінале жаночага ЧС па футболе на поле выбег заўзятар з праўкраінскімі мэсэджамі ФОТА

Клас
14
Панылы сорам
105
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
64