Уладзімір Някляеў. Фота: «Наша Ніва»

Уладзімір Някляеў. Фота: «Наша Ніва»

«Пасля таго, як кніга маіх выбраных твораў была прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі», у мой прыват у фэйсбук накідалася шмат пытанняў. Пытаюць, «што канкрэтна знайшлі ў кнізе экстрэмісцкае», «чаму для гэтага выбралі менавіта вашу кнігу выбранага» і г. д., — гаворыць Някляеў.

— Найважнае сярод усіх — пытанне настаўніцы з радзімы Уладзіміра Караткевіча: «Калі разам з вашымі творамі назвалі экстрэмісцкімі вершы Наталлі Арсеньевай, Ларысы Генюш і нават 200 гадоў таму напісаныя вершы Дуніна-Марцінкевіча, дык што далей? Што будзе з Багушэвічам, Купалам, Коласам, Багдановічам, Караткевічам, Быкавым — з усёй беларускай літаратурай?»

Будзе тое (яно ўжо ёсць), што некалі было, і пра што напісана ў рамане «Гэй Бэн Гіном», пра які ў мяне пыталіся: навошта я ўзяўся за гістарычны твор, калі столькі наўкол сучасных сюжэтаў?

Дык вось сюжэт гэтага рамана з цкаваннем, пераследам і ўрэшце забойствам нацыянльнага генія Янкі Купалы, вынішчэннем беларускага слова як генетычнага кода нацыі і ёсць самым сучасным сюжэтам. Хоць пачаўся ён не ад сёння і не ад Купалы, і нават не ад Дуніна-Марцінкевіча — сучаснаму гэтаму сюжэту ўжо 300 гадоў.

І што з яго вынікае? Толькі адно.

Якія б хвалі вынішчэння мовы, культуры, гістарычнай памяці народа ні ўздымаліся ў мінулых стагоддзях, яны разбіваліся аб таямнічую, невытлумачальную (рамантычна выпісаную Караткевічам) векавечную моц беларушчыны, якая ў нашай зямлі і ў нашай вадзе. Гэтак будзе і цяпер. Слова беларускае ўсё ператрывае і ўсіх сваіх ненавіснікаў перажыве».

Чытайце таксама:

Кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

«Такія людзі ў іншых краінах на вагу золата». У Мінску вынеслі прысуд паэту і музыку Мікіту Найдзёнаву

Алесь Жук: Беларускіх пісьменнікаў і ўсю нашу літаратуру будуць трымаць у чорным целе

Някляеў: Моцы сэрца майго ўжо не стае глядзець на тое, што дзеецца ў Айчыне…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?