Скрын відэа ютуб-канала «Рудабельская паказуха»

Скрын відэа ютуб-канала «Рудабельская паказуха»

Размову блогер выклаў на ютуб-канале «Рудабельская паказуха».

Андрэй Павук дазваніўся да Вольгі Сіманавай-Лізурчык, якая ў 2020-м паведаміла ў міліцыю аб тым, што «ў скверы насупраць закінутай сцэны 20-30 чалавек займаюцца вандалізмам — вешаюць бела-чырвоныя стужкі і сцягі». Блогер назваўся супрацоўнікам «Камітэта грамадзянскай бяспекі» і выказаў «падзяку». Але званок быў з ананімнага нумара, і Вольгу гэта напружыла. Прычыну гэтага яна патлумачыла пазней у час размовы.

Блогер не хаваў свайго імя і прозвішча, і суразмоўца яго запісала. «Супрацоўнік Камітэта грамадзянскай бяспекі» паведаміў, што яе хочуць «заахвоціць, што яна патрыёт, нягледзячы на ўсё і насуперак усяму». Таму чакае Вольгу на наступны дзень па адрасе Петруся Броўкі, 14 а 9-й гадзіне ў кабінет 365. Там ёй уручаць дыплом і падарунак — каробку цукерак.

«Нашы калегі музычны нумар падрыхтавалі. Будуць яшчэ журналісты з «Мінскай праўды». Яны вас сфатаграфуюць», —

дадаў блогер.

А суразмоўца прапанавала, каб і яе дачку адзначылі:

«Вось усё, што мы рабілі ў нашым скверы, усё гэта прыбіралі, гэтым займалася яшчэ і дачка. Яна вось начамі абразала, паведамляла, вось гэта рабіла. Гэта яна са свайго тэлефона званіла. Я хацела, думала, яна ў мяне такая дзяўчынка, вось, патрыёт.

Цяпер на аўтапрабег збіраецца чарговы раз. Яна ва ўсім гэтым удзельнічае. У Палацы Рэспублікі працуе адміністратарам. На ўсіх дзяржмерапрыемствах яна працуе цяпер. Сіманава Алеся Сяргееўна. Вы цяпер на яе нумар звоніце. Мы проста, можа, з розных тэлефонаў званілі. Яна пабаялася браць ананімны нумар».

Вольга патлумачыла:

«Проста, вы ведаеце, за той перыяд, ну вы ж памятаеце, калі ў інтэрнэце там нешта пісаў у падтрымку, вельмі шмат званіла незразумелых людзей. Нават з пагрозамі рознымі. І былі таксама закрытыя нумары. Таму з таго перыяду, ведаеце, такі застаўся трохі страх».

Суразмоўца распавяла, што нядаўна яна з дачкою былі на закрыцці ІІ Гульняў краін СНД: «Мы са сцягам былі ўсюды, фатаграфаваліся. І былі нейкія людзі, ну, якія з тэлефонамі фатаграфавалі. Былі журналісты з МУС, вось мы з імі фатаграфаваліся, і аператары. І мы іх фатаграфавалі. І проста думаеш, ну, ці мала што, там нейкія былі неадэкватныя людзі.

Зразумела, што ўсе былі па запрашальных, але нейкі трохі страх. Думаеш: вой, дзесьці, нехта, каму што трэба. Думаеш: недзе па твары потым сканавалі ў інтэрнэце. Так? І вось ананімны званок, і вы такім голасам металічным. Думаю, ведаеце, неяк дзіўна».

У канцы размовы Андрэй Павук запрасіў абедзвюх жанчын прыйсці на наступны дзень па дыпломы.

Чытайце яшчэ:

Судзілі раённага чыноўніка, якога нядаўна па тэлефоне адчытваў канал «Рудабельская паказуха»

Андрэй Павук расказаў, як перад ім выбачалася даносчыца

49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?