Фота: «Віртуальны Брэст»

Фота: «Віртуальны Брэст»

Вечарам у сераду дзякуючы зладжанай рабоце супрацоўнікаў міліцыі, МНС, а таксама самаадданых валанцёраў знайшлі 80-гадовага жыхара Лунінца Міхаіла Талаша, піша «Віртуальны Брэст».

Стан спадара Міхаіла абсалютна нармальны. Ён быў перададзены медыцынскім спецыялістам для праверкі яго здароўя і прафілактычных мер.

Пенсіянер пайшоў у лес вечарам 21 жніўня ў параднай форме каля в. Відзібор Столінскага раёна.

Яго шукалі два дні. Паведамлялася, што мужчыну патрабуецца медыцынская дапамога, а сам ён мае дэменцыю.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1