Ліянэль Месі. Фота: Tim Nwachukwu / Getty Images

Ліянэль Месі. Фота: Tim Nwachukwu / Getty Images

«Гном, ты звар'яцеў, спыніся», — напісаў дзі Марыя ў адной з сацыяльных сетак, звяртаючыся да сябра.

27 жніўня прайшоў матч чэмпіянату МЛС (Амерыканская футбольная суперліга), у якім «Нью-Ёрк Рэд Булз» прымаў «Інтэр Маямі». Сустрэча завяршылася перамогай гасцей з лікам 2:0. Ліянэль Месі адзначыўся голам на 89-й хвіліне сустрэчы.

«Інтэр Маямі» змог перапыніць 11-матчавую бязвыйгрышную серыю ў МЛС. У наступным туры каманда Херарда Марціна сустрэнецца з «Нэшвілам» 31 жніўня.

У гэтым сезоне Ліянэль Месі, які перайшоў у «Інтэр Маямі» ў ліпені, правёў за фларыдскі клуб дзевяць матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 11 галоў і зрабіў тры выніковыя перадачы, піша Championat.com.

Чытайце таксама:

«Арсенал» не здолеў утрымаць перамогу над «Фулхэмам»

53 футбалісткі адмовіліся выступаць за Іспанію з-за пацалунка кіраўніка Федэрацыі

Месі наняў сабе асабістага целаахоўніка. Той бегае ўздоўж поля падчас яго матчаў

Ліянэль Месі стаў самым тытулаваным гульцом у гісторыі футбола

УЕФА назвала тройку прэтэндэнтаў на званне гульца сезона 2022-2023. Сярод іх — Месі

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2