Вівек Рамасвамі. Фота: Alex Brandon / AP

Вівек Рамасвамі. Фота: Alex Brandon / AP

Рэпер Эмінем афіцыйна папрасіў кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Вівека Рамасвамі спыніць выкарыстанне яго музыкі ў перадвыбарнай кампаніі, піша Бі-бі-сі.

Рамасвамі, малады мільянер, бацькі якога імігравалі ў ЗША з Індыі, нечакана аказаўся пераможцам дэбатаў у першым туры амерыканскіх рэспубліканскіх праймерыз.

У пачатку жніўня відэа, на якім ён падпявае хіту Эмінема Lose Yourself («Згубіць сябе») стала вірусным. Эмінем атрымаў за гэтую песню прэмію «Оскар» за найлепшы саўндтрэк да фільма «8 міля», у якім рэпер сыграў галоўную ролю.

У лісце ад імя адной з трох амерыканскіх кампаній па абароне аўтарскіх правоў, Broadcast Music Inc. (BMI), адрасаваным арганізатарам перадвыбарнай кампаніі Рамасвамі, які першым апублікаваў брытанскі таблоід Daily Mail, гаворыцца, што «кампанія атрымала паведамленне ад Маршала Б. Мазерса III, вядомага як Эмінем, у якім ён пярэчыць выкарыстанню ў кампаніі Рамасвамі музычнай кампазіцыі Эмінема».

«BMI будзе разглядаць любое выкананне кампазіцый Эмінема ў [ходзе перадвыбарнай] кампаніі Vivek 2024 … як істотнае парушэнне пагаднення (па абароне аўтарскіх правоў), у дачыненні да якога BMI пакідае за сабой усе правы і сродкі прававой абароны», — гаворыцца ў лісце.

Вівек Рамасвамі выканаў Lose Yourself за 11 дзён да ліста BMI на кірмашы ў штаце Аёва, дзе выступаў перад публікай сумесна з губернатарам штата, рэспубліканцам Кімам Рэйнальдсам.

Рэйнальдс папрасіў 38-гадовага патэнцыйнага кандыдата на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года назваць яго любімую песню. Рамасвамі з радасцю адказаў, што гэта — Lose Yourself.

Практычна імгненна адзін з гукааператараў паставіў песню з фільма «8 міля», а Рамасвамі схапіў мікрафон і прадэманстраваў прысутным выкананне, якое стала вірусным: «Гадзіны скончыліся, час выйшаў, усё скончылася, вярніся ў рэальнасць, Гравітацыя сыходзіць», праспяваў кандыдат на захапленне гледачоў і СМІ.

«Усё, што зрабіў Вівек — гэта выйшаў на сцэну і павёў сябе свабодна. На вялікі жаль амерыканцаў, нам прыйдзецца пакінуць рэп усякім падазроным тыпам [гульня слоў: адно са сцэнічных імёнаў Эмінема, Slim Shady, можна перавесці як «сумніўны», або «падазроны» тып], — заявіў афіцыйны прадстаўнік выбарчай кампаніі Рамасвамі брытанскаму таблоіду.

Пры гэтым Рамасвамі, магчыма, адзіны кандыдат ад рэспубліканцаў на праймерыз, які можа выконваць рэп і не здавацца смешным: ён выконваў гэта падчас вучобы ў Гарвардскім універсітэце і з'яўляецца даўнім прыхільнікам Эмінема.

«Я вырас не ў такіх абставінах, як ён (Eminem)», — сказаў Рамасвамі, чые бацькі-імігранты з Індыі былі інжынерам і доктаркай. — Але думка пра тое, што ты аўтсайдар і што людзі не вераць, што ты можаш дасягнуць вялікіх мэтаў, мне блізкая».

На двух папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША вядомыя артысты, у тым ліку Фарэл Уільямс, Рыяна, Aerosmith і Адэль, а таксама спадчыннікі Прынса, скардзіліся, што іх песні выконваліся на мітынгах Дональда Трампа без іх дазволу.

А «Ролінг Стоўнз» нават прыгразілі падаць у суд, калі перадвыбарчы штаб Трампа працягне выкарыстоўваць класічны хіт брытанскага гурта You Can't Always Get What You Want («Ты не можаш заўсёды атрымліваць тое, што хочаш»).

Чытайце таксама:

Дональд Трамп правёў беспрэцэдэнтны збор сродкаў на продажы мерчу са сваім турэмным фота

У Джорджыі Трампа сфатаграфавалі для паліцэйскага дасье

Губернатар Фларыды вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ЗША. Гэта галоўны супернік Трампа сярод рэспубліканцаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?