Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Прадпрымальнікаў меншае, а падатковыя адлічэнні растуць

У Гродзенскай вобласці па стане на 1 ліпеня 2023 года на падатковым уліку знаходзілася 27 409 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта на 4,3 працэнта, або 1218 ІП, менш, чым было годам раней.

Пры гэтым, нягледзячы на скарачэнне агульнай колькасці ІП, падатковыя адлічэнні ў бюджэт ад індывідуальных прадпрымальнікаў павялічыліся.

«У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні павялічыліся ў супастаўных цэнах на 7,2 млн рублёў, або 15,7 працэнта», — паведамляюць падатковыя органы.

Падобная сітуацыя і ў Брэсцкай вобласці. Там за год колькасць ІП скарацілася амаль на две тысячы — з 36,4 да 34,3 тысячы. Але падатковыя адлічэнні ад ІП, як і ў Гродзенскай вобласці, павялічыліся.

Іншыя рэгіёны краіны пры публікацыі інфармацыі пра аб'ёмы падатковых адлічэнняў вырашылі не паказваць, як змянілася колькасць ІП у рэгіёне.

Што тычыцца Мінска, то там яшчэ з 17 жніўня 2021 года была прыпынена рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў. Па стане на 1 жніўня ў Мінску быў зарэгістраваны 72 741 прадпрымальнік, што на 7,1% менш, чым годам раней.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як змяніліся ўмовы працы ІП за апошнія гады?

Апошнія гады ўлады сістэматычна павялічваюць падатковую нагрузку на ІП. Першыя сур'ёзныя змены адбыліся 1 студзеня 2022 года. Тады стаўкі адзінага падатку ў залежнасці ад відаў дзейнасці павялічылі ў 2—4 разы, таксама з 5 да 6% паднялі стаўку падатку пры выкарыстанні спрошчанай сістэмы падаткаабкладання (далей ССП). Паралельна з гэтым многіх ІП пазбавілі права працаваць па ССП. Таму большасць з тых, хто да 2022 года меў магчымасць плаціць падаткі ў памеры 5% ад абароту, былі вымушаныя перайсці на падаходны падатак са стаўкай 16%.

З надыходам 2023 года беларускія ІП цалкам згубілі магчымасць працаваць з выкарыстаннем ССП. Стаўкі падаходнага падатку таксама выраслі з 16 да 20%. Памер ставак адзінага падатку ў залежнасці ад відаў дзейнасці зноў вырас — ад 1,5 да 3 разоў.

З 2024 года ўлады чарговы раз плануюць падняць стаўку падаходнага падатку з 20% да 25%.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Апроч таго, з 2023 года беларускіх прадпрымальнікаў пазбавілі шэрагу льгот па адлічэннях у ФСАН. Так, з гэтага года рабіць адлічэнні ў ФСАН мусяць і тыя, хто паралельна з прадпрымальніцкай дзейнасцю знаходзіцца ў працоўных, а таксама звязаных з імі адносінах. Памер узносаў у ФСАН складае 35% ад мінімальнай заработнай платы. Гэта 194 рублі на бягучы момант.

Якія яшчэ змены ўлады рыхтуюць для ІП? 

Нягледзячы на скарачэнне колькасці ІП, улады вырашылі не абмяжоўвацца падняццем падатковай нагрузкі і скасаваннем ільгот па адлічэннях у ФСАН. Улады заняліся стварэннем спісаў відаў дзейнасці, якімі нельга будзе займацца, працуючы ў якасці ІП. 

Пачынаючы з 1 ліпеня ІП больш не мае права займацца арганізацыяй канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Тым, хто пажадаў працягнуць дзейнасць, давялося стварыць юрыдычную асобу.

Мяркуецца, што індывідуальныя прадпрымальнікі, чые віды дзейнасці не патрапяць у зацверджаны спіс, да 2025 года будуць вымушаныя адкрыць юрыдычную асобу, ці спыніць дзейнасць, ці, напрыклад, адысці ў цень. Пачаткова планавалася, што гэтыя змены набудуць моц з 1 ліпеня 2023 года, але пазней стала вядома, што разгляд законапраекта адклалі на восень.

Чытайце таксама: 

Беларускім ІП улады паступова ўскладняюць жыццё. А на якіх умовах працуюць прадпрымальнікі ў Польшчы і Літве?

Колькі за месяц зарабляе кіроўца, які адпрацаваў 30 дзён

У Мінску заробкі ўпалі, а ў рэгіёнах выраслі. Як такое магчыма?

Падлічана да рубля. Міністр эканомікі расказаў, якім будзе заробак у наступным годзе

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16