«У ноч на 3 верасня 2023 года расійскія акупанты здзейснілі некалькі хваляў нападаў ударнымі БПЛА «Shahed-136/131» з паўднёвага і паўднёва-ўсходняга кірунку (мыс Чаўда, Крым, і Прыморска-Ахтарск, РФ)».

Паведамляецца, што ўсяго былі зафіксаваны пускі 25 ударных БПЛА «Shahed-136/131», якія атакавалі паўднёвыя раёны Адэскай вобласці. 

22 БПЛА ўкраінскія вайскоўцы знішчылі. 

Паветраныя сілы не ўдакладняюць, куды трапілі тры нязбітыя дроны. 

Расія наносіць удары па Адэсе і Адэскай вобласці з сярэдзіны ліпеня пасля выхаду са збожжавай здзелкі. Украінскія ўлады называлі іх мэтай партовую інфраструктуру і збожжасховішчы.

Чытайце таксама:

Беспілотнікі ўначы зноў спрабавалі атакаваць Крымскі мост

Украіна атрымала ад ЗША сістэмы VAMPIRE для барацьбы з расійскімі дронамі

СБУ атакавала аэрадром у Курску 27 жніўня кардоннымі дронамі — «Украінская праўда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3