Аляксей Шапашнікаў Aleksei Shaposhnikov Алексей Шапошников

Старшыня Маскоўскай гарадской думы ў новай мастацкай стужцы выконвае ролю другога сакратара Маскоўскага гаркама партыі. Скрын відэа: NavalnyRu / Youtube

Напярэдадні выбараў мэра Масквы Фонд Аляксея Навальнага выпусціў новае расследаванне, героем якога стаў старшыня Маскоўскай гарадской думы Аляксей Шапашнікаў. Гэта не першы раз, калі на яго звярнулі ўвагу. Фонд Навальнага некалькі гадоў таму выпусціў расследаванне аб набыцці Шапашнікавым пентхауса ў цэнтры Масквы.

Як адзначаецца ў новым расследаванні, цяпер Шапашнікаў зʼяўляецца турбапатрыётам, апантаным прыхільнікам вайны ва Украіне. У сценах Маскоўскай гарадской думы ён арганізаваў штаб, з якога на фронт адпраўляюць экіпіроўку, бронекамізэлькі, гуманітарную дапамогу. А мантру пра фашыстаў і нацыстаў ва Украіне ён паўтарае пры любой магчымасці.

Асабліва любімай тэмай для Шапашнікава зʼяўляецца тэма маскоўскага апалчэння 1941 года. Ён праводзіць паралель паміж мабілізацыяй той пары і ў сённяшнімі ўмовамі. Захапленне зайшло так далёка, што старшыня Маскоўскай гарадской думы цяпер удзельнічае ў здымках за дзяржаўныя грошы студыяй «Ваенфільм» мастацкага фільму пра маскоўскае народнае апалчэнне «На покліч сэрца». Рэжысёрам стужкі зʼяўляецца Ігар Угольнікаў.

У фільме Шапашнікаў выконвае ролю другога сакратара гарадскога камітэта партыі. Разам з ім здымаюцца і дзве яго дачкі. Як высветлілі аўтары расследавання, 23-гадовая дачка Шапашнікава зʼяўляецца ўладальніцай кватэры коштам каля 1 мільёна еўра ў іспанскай Барселоне.

Знайсці кватэру дапамог відэаролік, які быў размешчаны ў інстаграме былой грамадзянскай жонкі Шапашнікава. На ім знята, як сабака, што знаходзіцца на балконе, драпае лапамі шкляныя дзверы. Відэа суправаджалася геатэгам з назваю вуліцы ў Барселоне.

сабака ў Барселоне собака в Барселоне dog in Barcelona

Фрагмент відэа з інстаграм былой грамадзянскай жонкі Аляксея Шапашнікава. Скрын відэа: NavalnyRu / Youtube

Адпаведна даведцы з кадастравага агенцтва Іспаніі, 300-метровыя апартаменты ў цэнтры Барселоны былі набыты 23 лютага 2022 года 22-гадовай Данай Шапашнікавай за 1 мільён еўра. Адпаведна са звесткамі з адкрытых крыніц, дзяўчына жыве ў Іспаніі з 2014 года. Там яна вучылася ў школе, французскім ліцэі, а пасля паступіла вучыцца на псіхолага ва ўніверсітэт. Цяпер Дана Шапашнікава займаецца рэпетытарствам — вучыць рускай мове замежнікаў. Кошт адной гадзіны заняткаў — 15 еўра.

Як самога старшыню Маскоўскай гарадской думы, які фактычна зʼяўляецца правай рукой мэра Масквы Сяргея Сабяніна, так і яго блізкіх, якія жывуць у Еўропе, ніякім чынам не закранулі санкцыі. Фонд Навальнага абяцае запатрабаваць ад уладаў Іспаніі ўвядзення санкцый супраць героя іх расследавання і яго сямʼі.

Чытайце яшчэ:

Падчас вайны Пуцін заклапочаны новай яхтай. У гэтым яму насустрач ідуць

Расследаванне Навальнага: Сіманьян і яе сям'я зарабілі на мутных схемах амаль $10 мільёнаў за тры гады

Пазашлюбны сын Шайгу з'ехаў з Расіі за некалькі дзён да мабілізацыі — расследаванне

Фонд Навальнага рассакрэціў рэзідэнцыю Пуціна з «салонам прыгажосці»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?