Раніцай 14 верасня ў акупаванай Еўпаторыі прагрымелі выбухі.

Тэлеграм-каналы публікуюць відэа і фота вялікага слупа дыму ад выбуху ў раёне Еўпаторыі ў Крыме.

Крымскі тэлеграм-канал «ЧП Севастопаль» паведамляе аб чатырох вялікіх выбухах. Ці ідзе гаворка пра тыя ж выбухі, пра якія ўжо пісалі мясцовыя жыхары, ці ж гэта новыя выбухі і налёт на раён Еўпаторыі працягваецца, пакуль не ясна.

Паведамленні аб пралёце дронаў, выбухах і зарніцах у раёне Еўпаторыі пачалі з'яўляцца ў сацсетках каля 5:40 па мясцовым часе.

У раёне Еўпаторыі размешчаныя некалькі вайсковых частак. Недалёка ад яе знаходзіцца і вайсковы аэрадром Сакі, па якім украінская армія ўжо наносіла ўдар.

Мінабароны Расіі сцвярджае, што над Крымам збітыя 11 беспілотнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?