Па звестках тэлеграм-канала ASTRA, у Следчы камітэт Расіі паступілі матэрыялы праверкі па факце перастрэлкі. 

Па папярэдніх звестках, вайсковец па прозвішчы Місюраеў пасварыўся з камандзірам Кугаем (пазыўны «Уцёс»). Падчас канфлікту Місюраеў пачаў страляць з аўтамата, застрэліўшы камандзіра Кугая і яшчэ аднаго вайскоўца Хрыбтова. Абодва загінулі.

Пасля гэтага Місюраеў паспрабаваў з'ехаць з месца здарэння на аўтамабілі, аднак іншыя вайскоўцы адкрылі па ім агонь з аўтамата. Місюраеў таксама загінуў на месцы.

Крымінальная справа, па даных ASTRA, дагэтуль не распачатая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?